https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з ААЭ і іншымі краінамі рэгіёну ў сферы гандлю і інвестыцый


Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на адкрыцці Беларускага інвестыцыйнага форуму на сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у Дубаі.
«На такой прадстаўнічай міжнароднай пляцоўцы, як „ЭКСПА-2020“, правядзенне форуму — цудоўная магчымасць для замацавання існуючых і наладжвання новых інвестыцыйных і гандлёва-эканамічных сувязей з ААЭ і іншымі краінамі рэгіёну. У апошнія гады пашыраецца беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. Прыкладам нашых поспехаў у гэтым напрамку з’яўляецца найбуйнейшы праект у сферы будаўніцтва і нерухомасці, які рэалізуецца ў Мінску пад патранажам заснавальніка сусветна вядомай кампаніі Emaar.Разлічваю, што сённяшняя сустрэча і наступныя двухбаковыя кантакты дазволяць пашырыць партфель прамых інвестыцый з ААЭ і іншых краін у такія сферы нашай эканомікі, як сельская гаспадарка, прамысловасць, паслугі, транспарт, лагістыка і іншыя», — сказаў Раман Галоўчанка.

Беларусь стабільна нарошчвае пастаўкі тавараў і паслуг у ААЭ і іншыя краіны рэгіёна. Асноўныя артыкулы беларускага экспарту — прадукты нафтахімічнай перапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, харчовыя прадукты і розныя віды абсталявання. У сферы паслуг актыўна экспартуюцца камп’ютарныя і транспартныя паслугі. Па словах прэм’ер-міністра, стабільна павялічваецца і колькасць турыстаў з ААЭ, якія наведваюць Беларусь.

«Разам з тым мы зацікаўлены ў далейшым нарошчванні экспарту па ўжо вядомых у гэтым рэгіёне пазіцыях, а таксама па такіх адносна новых напрамках, як розныя віды тэхнікі, прадукцыя лёгкай і цяжкай прамысловасці. Мы таксама зацікаўлены ў сумеснай рабоце па ўдасканаленню і аблягчэнню транспартна-лагістычных шляхоў пастаўкі нашай прадукцыі ў ААЭ і іншыя краіны рэгіёна», — адзначыў ён.

Раман Галоўчанка запэўніў: урад працягне ствараць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Беларусі, асабліва ў галіне стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, а таксама падтрымліваць інвестараў, зацікаўленых у развіцці доўгатэрміновых узаемавыгадных кантактаў.

Сёння прэм’ер-міністр Беларусі таксама прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага дня Беларусі на сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у Дубаі і правёў перагаворы з міністрам талерантнасці і суіснавання ААЭ, генеральным камісарам сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2020» шэйхам Нахаянам бен-Нахаянам.

Галоўчанка: на ЭКСПА прапрацоўваем супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва

Беларусь на сусветнай выстаўцы «ЭКСПА-2020» у Дубаі прапрацоўвае супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва. Аб гэтым заявіў 22-га лістапада прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на палях выстаўкі.

«Як праінфармавалі эмірацкія калегі, беларускі павільён на „ЭКСПА-2020“ выклікае інтарэс, прыцягвае вялікую колькасць наведвальнікаў. Каля 200 тыс. наведвальнікаў пабывалі ўжо ў беларускім павільёне. Гэта нядзіўна, паколькі мы падышлі да планавання прафесійна і пастараліся ў рамках абмежаванай прасторы прадставіць самыя лепшыя дасягненні нашай краіны. Вядома, яны прыцягваюць увагу», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь у гэтым рэгіёне не навічок. У прыватнасці, у краіны даволі даўнія і ўстойлівыя сувязі з ААЭ — і дзелавыя, і палітычныя. «Таму наш удзел у „ЭКСПА-2020“ — гэта працяг той работы, якая была праведзена. Вядома, мы будзем выкарыстоўваць магчымасці выстаўкі для рэкламы нашай краіны не толькі ў ААЭ, але і за межамі, асабліва ў рэгіёне Блізкага Усходу, Персідскага заліва. Сённяшні інвестыцыйны форум таксама накіраваны на тое, каб устанавіць новыя бізнес-сувязі, новыя кантакты, адпрацаваць напрамкі магчымага эканамічнага супрацоўніцтва не толькі з ААЭ, але і з усімі краінамі рэгіёна, рынкі якіх яшчэ да канца намі не асвоены», — адзначыў ён.

Беларусь і ААЭ рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты ў галіне нерухомай маёмасці. На думку Рамана Галоўчанкі, цяпер трэба асаблівую ўвагу ўдзяліць супрацоўніцтву ў тэхналагічнай сферы.

«Многія наведвальнікі выстаўкі здзіўлены тым, што Беларусь здольная выпускаць такую колькасць сучаснай машынабудаўнічай, электроннай тэхнікі, ІТ-прадуктаў. Над гэтымі сферамі трэба працаваць, трэба адкрываць Беларусь свету, таму што відаць, што інтарэс да нашай краіны ёсць», — падкрэсліў ён

Звязда, 22 лістапада 2021
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
ЭКСПО-2020 Дубаи Выставка ОАЭ Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме