https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет Міністраў прадоўжыў часовую забарону на вываз за межы Беларусі грэчкі на тры месяцы


Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 2 лістапада 2021 года нумар 623, якая 4-га лістапада афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Забарона на вываз распаўсюджваецца на крупы грубага памолу з грэчкі, грэцкае зерне абдзёртае, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.

Згодна з дакументам, устаноўлена часовая забарона на вываз за межы Беларусі ў дзяржавы - члены Еўразійскага эканамічнага саюза названых тавараў незалежна ад краіны паходжання, а таксама за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у дзяржавы, якія не з`яўляюцца членамі саюза, тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту.

Названыя меры нетарыфнага рэгулявання таксама распаўсюджваюцца на тавары, якія змешчаны пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і фактычны вываз якіх за межы краіны ў адпаведнасці з мытнымі працэдурамі ажыццяўляецца пасля ўступлення ў сілу гэтага дакумента.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на тавары, вывозімыя за межы Беларусі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на аснове рашэнняў урада, а таксама ў якасці прыпасаў; на тавары, што перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і завяршаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС; на тавары, змешчаныя пад мытныя працэдуры ў дзяржаве - члене ЕАЭС, адрозным ад Беларусі, што перамяшчаюцца транзітам праз беларускую тэрыторыю.

Міністэрству замежных спраў неабходна паведаміць у Еўразійскую эканамічную камісію аб увядзенні мер нетарыфнага рэгулявання. Гэты пункт уступае ў сілу з дня прыняцця гэтага дакумента.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.

4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:243
 
Ключевые слова:
Экспорт Гречка Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме