https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЕЛАЗ выйграў тэндэр на пастаўку 96 самазвалаў у Індыю


Пра гэта паведаміў 27-га жніўня міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.
«Учора мы атрымалі вельмі прыемныя весткі: мы выйгралі наступны тэндэр, у якім удзельнічалі, дзе былі нашы канкурэнты — і японцы, і амерыканцы. Мы паставім 96 цяжкіх кар’ерных самазвалаў класа 220 т», — распавёў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, пастаўка расцягнецца на два гады. Да канца 2020-га БЕЛАЗ адгрузіць у Індыю 12 машын, а ў 2021-м — астатнюю частку. Агульная сума кантракту перавышае $300 млн.

Цяпер Беларускі аўтамабільны завод завяршае выкананне папярэдняга буйнога кантракту з Індыяй. У краіну будзе пастаўлена 77 цяжкіх самазвалаў грузападымальнасцю 136 т, ужо адгружана 56 машын. Гэтую замову БЕЛАЗ выйграў у амерыканцаў — кампаніі Caterpillar.

Звязда, 27 жніўня 2020
 
Дата публикации:27.08.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:482
 
Ключевые слова:
БелАЗ Карьерный самосвал Индия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме