https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Восем кар`ерных самазвалаў БЕЛАЗ пачалі работу ў Інданезіі


Восем 130-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-75131 пачалі працаваць на вугальным разрэзе на востраве Калімантан (Інданезія), паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Паставіў 130-тоннікі ў Інданезію дылер БЕЛАЗа ў Паўднёва-Усходняй Азіі - кампанія Belazia PTE LTD згодна з дагаворам з кампаніяй PT Darma Henwa Tbk, якая з`яўляецца адным з буйнейшых кантрактараў у гэтым рэгіёне.

Здабыўным інданезійскім кампаніям добра знаёма тэхніка БЕЛАЗ. Тут працуюць ужо кар`ерныя самазвалы грузападымальнасцю 45 т, 55 т, 110 т і 130 т. Як адзначылі ў прэс-службе, замежныя партнёры высока ацэньваюць тэхніку, камплектацыя і характарыстыкі якой максімальна падыходзяць іх запытам і ўмовам работы. Гэта - вырашальны фактар пры выбары машын беларускай вытворчасці.

"Улічваючы пажаданні інданезійскіх партнёраў і кліматычныя ўмовы эксплуатацыі, у камплектацыі БЕЛАЗаў прадугледжаны "трапічныя" опцыі: адпаведная гума, кандыцыянер, асаблівая сістэма ахаладжэння", - расказалі на прадпрыемстве.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар`ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар`ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:330
 
Ключевые слова:
Горная техника БелАЗ Карьерный самосвал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме