https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт "БЕЛДЖЫ" за дзевяць месяцаў перасягнуў $100 млн


Аб гэтым 1 лістапада паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі.
Экспарт беларускага вытворцы легкавых аўтамабіляў СЗАТ "БЕЛДЖЫ" за студзень - верасень 2019 года перасягнуў $100 млн.

Генадзь Свідзерскі праінфармаваў, што па выніках дзевяці месяцаў аб`ём экспарту ў Расію склаў больш як $100 млн. Перад заводам стаіць задача пашырыць геаграфію паставак.

"Мы правялі перагаворы з Казахстанам, Арменіяй, Таджыкістанам, Літвой, Польшчай, Украінай", - адзначыў ён.

"Зроблены некаторыя перадпаставачныя крокі: па арганізацыі сэрвіснай сеткі, выбары дылераў, будаўніцтве шоу-румаў. Фактычна мы завяршаем гэтыя работы. Перакананы, што ў наступным годзе будзе пашырана геаграфія паставак", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Закранаючы фінансава-эканамічныя паказчыкі, Генадзь Свідзерскі праінфармаваў, што за дзевяць месяцаў прадпрыемства спрацавала прыбыткова.

"Ёсць чысты прыбытак, прыбытак ад рэалізацыі. Сярэдняя зарплата на заводзе большая за Br1100", - сказаў ён. У бягучым годзе заводам выраблена больш за 22 тыс. машын. Аб`ём выпуску ў змену дасягнуў 100 аўтамабіляў.

"Пры адназменным рэжыме работы фактычна мы выйшлі на праектную магутнасць", - звярнуў увагу Генадзь Свідзерскі.

Урачыстае адкрыццё завода "БелДжы" адбылося 17 лістапада 2017 года. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га.

Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

1 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Автопром Белджи Мытны саюз Сертификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме