https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БелАЗ павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад`ёмнасці ў далёкае замежжа


ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад`ёмнасці на рынкі далёкага замежжа, паведамілі на прадпрыемстве.
Так, у сакавіку шэсць 220-тонных кар`ерных самазвалаў адпраўлена ў Сербію (кар`ер "БОР"), а сем 110-тоннікаў - у Манголію (з пачатку года ў гэту краіну адгружана 11 кар`ерных самазвалаў). 45-тонныя самазвалы серыі 7545 пастаўлены ў Польшчу, а серыі 7547 - у Польшчу і Манголію.

У агульным аб`ёме адгрузкі студзеня-сакавіка 2019 года лідзіруюць самазвалы грузапад`ёмнасцю 110-130 т, другую пазіцыю займаюць 220-240-тоннікі і замыкаюць тройку 45-тонныя машыны.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - найбуйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад`ёмнасці, а таксама іншага цяжкага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:447
 
Ключевые слова:
БелАЗ Карьерный самосвал Жодзіна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме