https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На працягу двух гадоў тавараабарот Беларусі з Карэліяй можа перавысіць 100 млн долараў ЗША


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы 12 снежня на сустрэчы з кіраўніком расійскага рэгіёна Артурам Парфенчыкавым, паведамляе прэс-служба ўрада.
Паводле слоў Русага, у Беларусі лічаць прамыя сувязі з суб`ектамі Расіі падмуркам двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым, адзначыў ён, знешні гандаль з Карэліяй расце не такімі хуткімі тэмпамі, як з некаторымі іншымі суб`ектамі РФ. "З Карэліяй мы на пачатку шляху. Так, ёсць тэмпы, ёсць прырост. Але аб`ёмы не задавальняюць", — канстатаваў віцэ-прэм`ер.

Ён паведаміў аб напрамках супрацоўніцтва, развіццё якіх створыць умовы для таго, каб тавараабарот перавысіў 100 млн долараў. На думку Русага, на такі аб`ём узаемнага гандлю рэальна выйсці за два гады. Рэкордным тавараабарот быў у 2013 годзе — перавысіў 44 млн. "Мы павінны ставіць больш амбіцыйныя задачы", — перакананы віцэ-прэм`ер.

У прыватнасці ён прапанаваў пашырыць супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, пазітыўна ацаніўшы арганізацыю зборачнай вытворчасці ў Карэліі беларускай лесанарыхтоўчай тэхнікі "Амкадор". Паводле слоў Русага, варта падумаць пра тое, каб вырабляць на гэтай базе і іншую тэхніку, таксама неабходна разгледзець магчымасць стварэння сэрвіснага цэнтра па абслугоўванню гэтай тэхнікі і тэхнікі МТЗ.

Беларусь разлічвае і надалей развіваць супрацоўніцтва з "Петразаводскмашам", які паставіў шматслойныя бясшвовыя трубы для БелАЭС.

Русы таксама выказаўся за развіццё супрацоўніцтва ў АПК, у прыватнасці ў галіне селекцыі, насенняводства і племянной справы, прапанаваў, каб беларускія спецыялісты пад ключ стваралі ў Карэліі малочна-таварныя фермы. Беларусь гатовая да супрацоўніцтва ў рыбаводстве, пераймаць карысны вопыт і закупляць рыбу на свае перапрацоўчыя заводы.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы пастаўкі ў Карэлію кормаўборачнай тэхнікі, пасажырскага транспарту, грузавой, кар`ернай і спецыяльнай тэхнікі. Акрамя таго, беларускія будаўнікі, працягнуў віцэ-прэм`ер, маглі б рэалізаваць у Карэліі праекты па забудове мікрараёна ці цэлага населенага пункта пад ключ, уключаючы ўзвядзенне жылля, школы, дзіцячага сада і неабходнай інфраструктуры. Ён прапанаваў супрацоўніцтва ў лясной гаспадарцы і ў сферы глыбокай перапрацоўкі драўніны.

Падчас сённяшняй сустрэчы ва ўрадзе падпісаныя шэраг дакументаў, у тым ліку план мерапрыемстваў на 2019—2021 гады па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве ад 28 чэрвеня 1999 года, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж урадам Карэліі і ТАА " Амкадор-Анега".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2018
 
Дата публикации:12.12.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:490
 
Ключевые слова:
Союзное государство Карелия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме