https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе ў 2018 годзе нарасціць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны СНД


Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.
Беларусь плануе ў 2018 годзе нарасціць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны СНД.  "У гэтым годзе мы будзем рабіць асаблівы ўпор на супрацоўніцтва з краінамі - членамі СНД - павялічваць аб`ём паставак, пашыраць таварны асартымент, а таксама працаваць над уваходжаннем у буйныя гандлёвыя сеткі", - падкрэсліў начальнік галоўнага ўпралення ЗЭД. 

Аляксей Багданаў адзначыў, што вялікая частка работы праведзена ўжо ў мінулыя гады: адпрацаваны лагістыка і маркетынг, сфарміравана дагаворная база, вывераны асартымент пастаўляемага тавару.

"Беларускія тавары запатрабаваны на рынках краін СНД, адзначаецца высокі спажывецкі попыт і ўзровень даверу да беларускай якасці. Напрыклад, на апошнім пасяджэнні беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана заявіў аб жаданні нарасціць аб`ём закупляемых прадуктаў харчавання з нашай краіны", - сказаў ён.

Начальнік галоўнага ўпралення ЗЭД расказаў, што такія дамоўленасці ёсць і з Малдовай, дэлегацыя якой знаходзіцца цяпер у Мінску.

"Гэта краіна зацікаўлена ў закупцы прадуктаў харчавання з Беларусі і за мінулы год імпартавала прадуктаў харчавання на суму большую за $4,7 млн, што на 16 працэнтаў вышэй за ўзровень 2016 года. Таксама мы абмяркоўваем праект будаўніцтва па беларускіх тэхналогіях у Малдове малочнатаварнага комплексу, плануем супрацоўнічаць у такіх сферах, як раслінаводства і племянная жывёлагадоўля", - заявіў ён.

Аляксей Багданаў расказаў і аб развіцці супрацоўніцтва з Грузіяй.

"Хоць Грузія і не з`яўляецца членам СНД, але таксама знаходзіцца ў прыярытэце напрамкаў па пашырэнні гандлёвых адносін. У гэту краіну ў мінулым годзе мы паставілі прадукцыі на $8,6 млн, экспарт вырас у 2,9 раза, працуе 14 гандлёвых аб`ектаў - магазінаў крокавай даступнасці, дзе ў шырокім асартыменце прадстаўлены беларускія тавары. У час апошняга візіту ў гэту краіну мы зрабілі акцэнт на ўваходжанні ў буйныя гандлёвыя сеткі", - растлумачыў ён.

Па выніках 2018 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі плануецца павялічыць на 7,1 працэнта. У 2017 годзе пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ажыццяўляліся ў 70 краін свету. За мінулы год экспарт прадуктаў харчавання вырас ва ўсе краіны СНД.

Напрыклад, у Азербайджан у 1,8 раза ($10,6 млн), Таджыкістан - у 3,7 раза ($0,7 млн), Узбекістан - у 2,7 раза ($4 млн).

30 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:679
 
Ключевые слова:
Таджикистан СНГ Грузия Узбекистан Экспорт Сельхозпродукция Молдова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме