https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вядомыя беларускія прадпрыемствы дамовіліся аб пастаўках тэхнікі ў Сірыю


Пра гэтапаведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сірыі.
Беларускія прамысловыя прадпрыемствы прадстаўлены на 59-й міжнароднай Дамаскай выстаўцы, якая адкрылася 17 жніўня пад патранажам Прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць кампаніі з Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Ірака і іншых дзяржаў, а таксама вядучыя сірыйскія вытворцы. Беларуская гандлёвая місія прадстаўлена флагманамі беларускай прамысловасці, сярод якіх ААТ "БелАЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання".

Беларускую экспазіцыю наведаў прэм`ер-міністр Сірыі Імад Хаміс, які ў ходзе размовы з паслом Беларусі ў Сірыі Аляксандрам Панамаровым выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, устанаўленні моцных дзелавых сувязей паміж суб`ектамі гаспадарання дзвюх краін.

"Прадстаўнікам кампаній удалося дамовіцца аб пастаўках беларускай тэхнікі, а таксама наладзіць трывалыя дзелавыя кантакты з сірыйскімі партнёрамі, намеціць перспектывы вяртання беларускай прадукцыі на традыцыйны для нас рынак", - адзначылі ў пасольстве.

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сирия Машиностроение Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме