https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нафтавы і калійны экспарт Беларусі скараціўся на 1,5 млрд. долараў


У студзені—маі ў выніку зніжэння сусветных цэн на сыравінныя тавары беларускі нафтавы і калійны экспарт скараціўся больш як на 1,5 млрд. долараў.
Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, экспарт калійных угнаенняў у студзені—маі склаў 727,9 млн. долараў і знізіўся на 37,5% (на 436,2 млн. долараў) у грашовым выражэнні і на 21,9% — у фізічным.

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—маі 2016 года склаўся на ўзроўні 2 млрд. долараў і знізіўся ў грашовым выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,1 млрд. долараў (на 35,2%). Пры гэтым у натуральным выражэнні аб`ём экспарту практычна не змяніўся — 7,6 млн. тон.

Такім чынам, з-за зніжэння сусветных цэн на калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты беларускі экспарт у студзені—маі знізіўся больш як на 1,5 млрд. долараў.

Пры гэтым варта адзначыць, што ў першым квартале Беларусь недаатрымала амаль 100 млн. долараў ад экспарту ўласнай нафты. Так, у студзені—маі экспарт беларускай нафты ў Германію склаў 673 тыс. тон на 167,9 млн. долараў. У фізічным выражэнні экспарт беларускай нафты ў параўнанні са студзенем—маем мінулага года не змяніўся, у вартасным — скараціўся на 36,7%.

Таварны экспарт Беларусі ў студзені—маі склаў 8,9 млрд. долараў і знізіўся ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам на 19,2%, або на 2,1 млрд. долараў. Такім чынам, унёсак трох згаданых тавараў (нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і нафты) у зніжэнне беларускага экспарту ў студзені—маі склаў 77%.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў незадавальненне дынамікай беларускага экспарту ў гэтым годзе.

"Адразу адзначу, што дынаміка па экспарце за пяць месяцаў 2016 года не можа радаваць — заданне на 2016 год не выконваецца", — заявіў ён 13 ліпеня на працоўнай нарадзе кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных і консульскіх службаў з членамі ўрада. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што ў студзені—маі заданне па нарошчванні экспарту выканалі толькі 15 з 59 беларускіх замежных устаноў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2016
 
Дата публикации:18.07.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1040
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Калийные удобрения Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме