https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь штодзень прадае прадукцыі АПК на $11 млн


Беларусь штодзень прадае прадукцыі АПК на $11 млн, паведаміў 7 жніўня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ.
У прыватнасці, кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што кожная партыя айчыннай прадукцыі, якая прадаецца на экспарт, прыносіць даволі значны даход.

Напрыклад, ялавічына прадаецца ў Расію з рэнтабельнасцю 21 працэнт, пры гэтым з кожнай тоны атрымліваецца чыстага прыбытку $684. Некаторыя віды сыру прадаюцца з прыбыткам каля тысячы долараў (рэнтабельнасць продажаў - 26-27 працэнтаў).

Такім чынам, кожны дзень прыносіць краіне па лініі АПК валютную выручку ў памеры $11 млн. "Інакш кажучы мы прадаём прадукцыі аграпрамысловага комплексу штодзень на $11 млн", - растлумачыў міністр.

Гаворачы пра ўраджай, які будзе атрыманы ў бягучым годзе, Леанід Заяц адзначыў, што Беларусь выйдзе на ўраджай збожжавых і зернебабовых культур на ўзроўні 2015 года - прыкладна 8 млн т.

Плюс чакаецца не менш як 150 тыс. т збожжа ад фермераў, 230 тыс. т - ад асабістай падсобнай гаспадаркі (усяго прыкладна 8,4 млн т).

Пры гэтым у дзяржаўныя рэзервы (спецыялізаванае сховішча) нарыхтоўваецца прыкладна 1 млн 86 тыс. т. "Гэта непарушны запас, які пойдзе для забеспячэння харчовай бяспекі насельніцтва", - заўважыў міністр.

Каля 6 млн 700 тыс. т пойдзе на фуражныя мэты, для грамадскай жывёлагадоўлі, яшчэ 750 тыс. т збожжа - гэта насенны фонд. Частку збожжа можна будзе накіраваць на экспарт.

Аднак Леанід Заяц падкрэсліў, што экспарт у гэтым выпадку не панацэя. "Наша галоўная задача - з гэтага збожжа атрымаць прадукцыю жывёлагадоўлі з высокай дабаўленай вартасцю, каб можна было прадаць з найбольшай выгадай", - сказаў ён.

У цэлым, што датычыцца экспарту, Леанід Заяц таксама адзначыў, што беларуская прадукцыя запатрабавана ў іншых дзяржавах, і краіна стараецца ўсяляк быць пастаянным іграком на харчовым рынку. Так, па выніках першага паўгоддзя Беларусь займае ў свеце трэцяе месца па экспарце сухой сыроваткі, трэцяе месца - па масле, чацвёртае - па сырах (па колькасці прададзенага).

Вядучы таксама запытаў у міністра: калі б Леанід Заяц быў не кіраўніком ведамства, а простым чалавекам, які ведае, як працаваць на зямлі, узяўся б ён за стварэнне свайго аграпрадпрыемства, каб працаваць на зямлі?

На гэта пытанне Леанід Заяц адказаў станоўча. "Вядома, гэта выгадна, трэба выкарыстоўваць момант. Для таго каб лепш жыць, трэба больш працаваць, і працаваць прафесіянальна. Патрэбны пэўныя веды, і яны ў нас ужо ёсць", - лічыць ён.

8 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:971
 
Ключевые слова:
Экспорт Агропромышленный комплекс Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме