https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Крыніцай геному віруса АЧС у прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў магла стаць імпартная сыравіна


Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.
Паводле адной з версій Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, крыніцай геному віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС) у прадукцыі айчынных мясакамбінатаў магла стаць імпартная сыравіна. 

"У нас ёсць рабочая версія, згодна з якой крыніцай геному віруса АЧС магла стаць сыравіна, завезеная па імпарце з трэціх краін", - сказаў Аляксей Багданаў. На сёння пад падазрэннем дзве краіны-імпарцёры. У Мінсельгасхарча ёсць некаторыя дакументальныя доказы таго, што менавіта ў свініне з гэтых дзяржаў мог быць геном асабліва небяспечнага для жывёл захворвання.

"Расследаванне прадаўжаецца. Пакуль мы дамовіліся, што часова прыпынім адгрузку сырой прадукцыі (гэта свініна ахалоджаная, замарожаная, субпрадукты) з нашых прадпрыемстваў на расійскі рынак", - сказаў Аляксей Багданаў. Такая дамоўленасць дасягнута 30 кастрычніка ў ходзе сустрэчы ў Маскве міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі з кіраўніком Рассельгаснагляда. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку пытанні ўзаемадзеяння ветэрынарных службаў па забеспячэнні якасці і бяспекі прадукцыі.

Як чакаецца, 11 лістапада ў Маскве зноў збярэцца рабочая група, якая разгледзіць усе матэрыялы праверак, праведзеных беларускім бокам. Пакуль жа вытворцам мясной і малочнай прадукцыі Беларусі пастаўлена задача ўзмацніць кантроль за якасцю сыравіны і гатовай прадукцыі. У прыватнасці, яны абавязкова павінны выкарыстоўваць методыку, распрацаваную Усерасійскім НДІ ветэрынарыі вірусалогіі і мікрабіялогіі, якая дае магчымасць выявіць геном віруса афрыканскай чумы свіней.

З пачатку кастрычніка бягучага года расійскі бок выявіў у прадукцыі чатырох беларускіх мясакамбінатаў геном віруса АЧС. Размова ідзе аб прадукцыі Аршанскага, Мінскага, Магілёўскага і Бабруйскага мясакамбінатаў.

Як падкрэсліў Аляксей Багданаў, геном афрыканскай чумы свіней - гэта своеасаблівы след ад хваробы, які не пагражае здароўю чалавека.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх свіней і дзікоў. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны ад гэтага захворвання няма. Амаль усё пагалоўе хворых свіней памірае. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

31 кастрычніка 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1510
 
Ключевые слова:
АЧС Геном Эпизоотия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме