https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сямашка: Пастаўляць бензін у Расію — гэта працаваць сабе ў страту


Пастаўкі бензіну ў Расію сёння эканамічна нявыгадныя — так пракаментаваў віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка спыненне паставак бензіну на расійскі рынак.
"Для нас пастаўляць сёння бензін у Расію — працаваць глыбока ў страту", — заявіў ён 2 лютага ў Мінску на цырымоніі адкрыцця выставы "Электратэх".

"У нас ёсць пагадненне ад 29 мая 2014 года аб стварэнні ЕАЭС. Там дакладна агаворана: што тычыцца балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў і ўзаемных паставак, яны ажыццяўляюцца па прынцыпе зваротнага падліку", — сказаў Сямашка. Гэта значыць, растлумачыў ён, калі кошт пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію ніжэйшы за цэны, па якіх можна іх рэалізаваць у Еўропе, то ў беларускага боку ёсць права не ажыццяўляць пастаўкі сабе ў страту.

Беларусь гэтым і кіруецца, падкрэсліў віцэ-прэм`ер. "Сёння цана сапраўды істотна ніжэйшая, розніца даходзіць да 100 долараў за тону", — паведаміў Сямашка. Пры гэтым ён дадаў, што "рэнтабельнасць рэалізацыі беларускіх НПЗ вельмі далёкая ад гэтых 100 долараў".

З іншага боку, адзначыў віцэ-прэм`ер, у Расіі цяпер не адчуваецца дэфіцыту высокаактанавых бензінаў, напрыклад маркі Еўра-4. "Расія таксама не стаіць на месцы, іх НПЗ мадэрнізуюцца, укладваюцца грошы. Але мы са сваімі заводамі крыху іх апярэдзілі, сёння ўжо бензін маркі Еўра-5 выпускаецца і ў ААТ "Нафтан", і на Мазырскім НПЗ", — сказаў Сямашка.

Ён таксама заўважыў, што ў Расіі цяпер існуе прафіцыт нафтапрадуктаў. Калі падчас пасяўной або ўборачнай кампаніі на расійскім рынку паўстане дэфіцыт, то Беларусь, магчыма, будзе яго папаўняць, дапусціў Уладзімір Сямашка.

Аб спыненні паставак у Расію беларускага бензіну стала вядома на мінулым тыдні. Расійская газета "Известия" са спасылкай на крыніцы ў нафтахімічным комплексе РФ паведаміла, што апошнія пастаўкі расійскім трэйдарам былі ажыццёўлены ў пачатку студзеня. Іх аб`ём склаў усяго 239 тон, 0,2% ад паставак у студзені 2015 года (101,6 тыс. тон), прытым што звычайна доля беларускага бензіну на расійскім рынку складае 3—5%.

29 студзеня намеснік міністра энергетыкі РФ Анатоль Яноўскі заявіў журналістам, што Мінэнерга РФ не задаволена тым, як Беларусь выконвае свае абавязацельствы па пастаўках бензіну і прапанавала расійскаму ўраду прыняць меры ў адказ.

Эксперты не выключаюць, што ў якасці меры ў адказ Расія можа скараціць квоты на пастаўку ў Беларусь нафты.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2016
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Белраусь-Россия Бензин Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме