https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БУТБ плануе прыцягнуць турэцкія кампаніі для працы на сваіх пляцоўках і стварыць біржавы склад у Турцыі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе біржы.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" плануе прыцягнуць турэцкія кампаніі для працы на сваіх пляцоўках і стварыць біржавы склад у Турцыі.  пытанні супрацоўніцтва абмяркоўваліся 17 лютага ў Мінску на перамовах з дэлегацыяй турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва пры Савеце па знешнеэканамічных сувязях Турцыі.

Члены дэлегацыі падрабязна азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці БУТБ і перавагамі выкарыстання біржавога механізму ў трансгранічным гандлі з Беларуссю і іншымі краінамі — удзельніцамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Было адзначана, што рэгістрацыя на тэрыторыі Турцыі біржавога склада дазволіць скараціць выдаткі, звязаныя з дастаўкай у краіну прызначэння тавараў, набытых на біржы турэцкімі суб`ектамі гаспадарання. У святле гэтага прадстаўнік найбуйнейшага ў Турцыі транспартнага холдынга Arkas Метэхан Карпузаглу выступіў з прапановай аб падпісанні пагаднення з біржай з мэтай ажыццяўлення перавозак біржавых тавараў у Турэцкую Рэспубліку і іншыя дзяржавы Заходняй Азіі з выкарыстаннем наяўнай у кампаніі транспартна-лагістычнай інфраструктуры.

Акрамя таго, паводле слоў старшыні савета дзелавога супрацоўніцтва Сефы Гемдзеніза, "турэцкі бок зацікаўлены ў павелічэнні ўзаемнага тавараабароту паміж дзвюма краінамі і гатовы аказаць біржы неабходнае садзейнічанне ў пошуку надзейнага партнёра ў Турцыі, які мог бы ў перспектыве стаць брокерам-нерэзідэнтам".

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аркадзь Салікаў адзначыў, што, хутчэй за ўсё, узаемадзеянне з будучым турэцкім брокерам будзе арганізаванае паводле схемы, адпрацаванай з ужо акрэдытаванымі брокерамі-нерэзідэнтамі ў Расійскай Федэрацыі і Латвійскай Рэспубліцы. У той жа час ён не выключыў стварэнне сумеснага прадпрыемства з удзелам біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2016
 
Дата публикации:18.02.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:934
 
Ключевые слова:
Беларусь-Турция Товарооборот Биржевый склад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме