https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААТ "Камволь" будзе выдзелена 5 млн еўра на папаўненне абаротных сродкаў


Такое рашэнне прыняў 4 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад аб сітуацыі на прадпрыемстве.
Дадатковае фінансаванне выдзяляецца для таго, каб да канца першага паўгоддзя 2016 года прадпрыемства змагло выйсці на праектную магутнасць. У ААТ праведзена ўжо сур`ёзная мадэрнізацыя, забяспечана магчымасць вытворчасці тканіны высокай якасці. Але яшчэ трэба будзе мадэрнізаваць фінішныя аперацыі, звязаныя з апрацоўкай, а гэта патрабуе ўкладання сродкаў.

Як растлумачыў журналістам прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў, адпаведны праект будзе завершаны ў першым паўгоддзі 2016-га.

"Ёсць упэўненасць, што камвольная вытворчасць, як і задумвалася, будзе самага высокага ўзроўню. І той мільён квадратных метраў тканіны, якія сёння імпартуе швейная прамысловасць краіны, будзе айчынным. І гэта прадукцыя будзе высокай якасці і па прымальных цэнах", - падкрэсліў ён.

Прэм`ер адзначыў, што дзякуючы новаму абсталяванню вытворчыя магутнасці "Камволя" значна пашырыліся. Засталося забяспечыць прадпрыемства высакаякаснай сыравінай, шэрсцю. Паводле слоў Андрэя Кабякова, ёсць перадумовы для таго, каб увесці апрацоўчую вытворчасць, якая адпавядае самым лепшым сусветным аналагам.

Не менш важна і кадравае пытанне. "Мы павінны адпаведным чынам падрыхтаваць калектыў прадпрыемства, каб людзі маглі працаваць на гэтым высокаэфектыўным абсталяванні, каб не было выдаткаў. І самае галоўнае - мы павінны ўдыхнуць новыя ідэі ў тэхналагічную службу, у дызайнерскія распрацоўкі, каб тканіны, што вырабляюцца, былі запатрабаванымі. Тут ёсць пэўныя задумы і рашэнні", - сказаў прэм`ер-міністр.

4 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1106
 
Ключевые слова:
Лёгкая промышленность Модернизация Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме