https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампанія "Бульбашъ" за год павялічыла аб`ёмы паставак прадукцыі ў Іспанію на 50%


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці ТАА "Завод Бульбашъ" Дзмітрый Захарчук.
"Беларускую прадукцыю пазітыўна ўспрынялі іспанцы, яна папулярная і сярод адпачывальнікаў. Брэнд Made in Belarus паступова пачынае пранікаць і ў Іспанію", — падкрэсліў Захарчук. 

На іспанскім рынку "Завод Бульбашъ" працуе праз мясцовага дылера. "Рознічная стратэгія прадугледжвае прысутнасць брэнда ў буйных барах і рэстаранах у курортных раёнах, тады як з выхадам у супермаркеты спяшацца не будзем. Пры гэтым на першым этапе мы разлічваем заняць 1-2% іспанскага рынку празрыстых моцных напояў", — зазначыў начальнік аддзела. 

Паводле яго слоў, "Завод Бульбашъ" штогод рэалізуе каля 2 млн. дзевяцілітровых кейсаў гарэлкі. На іспанскі рынак прыпадае менш за 1% ад агульнага аб`ёму продажу. Разам з тым у найбліжэйшыя гады пастаўкі ў Іспанію беларускага алкаголю павінны ўзрасці ў некалькі разоў. 

Развіццё іспанскага кірунку тлумачыцца імкненнем пашырыць геаграфію паставак і павысіць імідж вытворца на еўрапейскім рынку, адзначыў Захарчук. "Факт прысутнасці брэнда "Бульбашъ" у гэтай краіне павінен выступіць моцным аргументам у перамовах з патэнцыяльнымі партнёрамі і ў іншых краінах Еўрасаюза", — лічыць прадстаўнік кампаніі. 

Ён адзначыў, што ў Іспаніі, у адрозненне ад Беларусі або Расіі, у сегменце моцнага алкаголю насельніцтва аддае перавагу віскі, брэндзі і каньяку, тады як моцныя празрыстыя напоі не так папулярныя. Сярод гарэлачных брэндаў на рынку традыцыйна шырока прадстаўлены Absolut, Smirnoff і Finlandia. "Гэта моцныя гандлёвыя маркі, якія прыкладаюць вялікія намаганні для таго, каб прысутнічаць ва ўсіх краінах, інвестуючы пры гэтым значныя сродкі", — сказаў спецыяліст. 

"Прадукцыя пад брэндам "Бульбашъ" у Іспаніі будзе пазіцыянавацца ў падобным цэнавым сегменце, пры гэтым высокая якасць пры супастаўных цэнах павінна ўраўнаваць нашы шансы. Калі ўдасца заняць сваю нішу ў Іспаніі, то адразу ж адкрыюцца стратэгічныя магчымасці па развіцці брэнда і на падобных рынках, напрыклад Францыі і Італіі", — патлумачыў прадстаўнік завода. 

Іспанцы штогод трацяць на алкаголь 7,6 млрд. еўра. Спажыванне алкагольных напояў там істотна ўзрастае ў цёплыя месяцы. Невыпадкова мэтавай аўдыторыяй беларускага алкаголю ў гэтай краіне называюць моладзь і турыстаў, у тым ліку з рускамоўных краін. 

"Гарэлка з`яўляецца папулярным інгрэдыентам розных кактэйляў, якія карыстаюцца поспехам сярод гэтай аўдыторыі. Акрамя таго, прысутнасць у канале HoReCa істотна павышае пазнавальнасць брэнда і спрашчае выхад на буйных рытэйлераў. Значныя гандлёвыя сеткі становяцца больш згаворлівымі, а прысутнасць у іх дазволіць пашырыць мэтавую аўдыторыю за кошт прыцягнення сярэдняга абывацеля", — рэзюмаваў Захарчук.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2015
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1177
 
Ключевые слова:
"Бульбашъ" Испания Алкоголь Белорусская водка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме