https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алкагольны холдынг павінен мець адзіны брэнд


Аб гэтым 30 ліпеня заявіў намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы, які прымаў удзел у пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за першае паўгоддзе 2015 года.
Нядаўна створаны алкагольны холдынг Беларусі павінен у самы кароткі тэрмін вызначыць стратэгію свайго развіцця, а таксама стварыць адзіны запамінальны брэнд.

Віцэ-прэм`ер адзначыў, што фірменныя магазіны сямі арганізацый канцэрна "Белдзяржхарчпрам", што ўваходзяць у склад холдынга, павінны быць запоўнены прадукцыяй усіх удзельнікаў.

Прадпрыемствам цяпер ужо трэба запланаваць, якую прадукцыю яны будуць выпускаць у наступным годзе, каб з адзіным падыходам выйсці на гандлёвыя сеткі і больш актыўна заваёўваць рынак. У новых умовах яны павінны павялічыць выпуск прадукцыі і перайсці на іншы якасны ўзровень, падкрэсліў Міхаіл Русы.

У сваю чаргу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што стварэнне алкагольнага холдынга стане цудоўнай магчымасцю для Касцюковіцкага спіртзавода нарасціць аб`ёмы вытворчасці. Прадпрыемства выпускае прадукцыю высокай якасці, мае кваліфікаваныя кадры, а таксама знаходзіцца ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці, што дае пэўныя прэферэнцыі па ўказе нумар 235. Кіраўнік рэгіёна лічыць, што тут можна стварыць яшчэ адну аналагічную вытворчасць і павялічыць выпуск спірту не толькі для лікёра-гарэлачнай прамысловасці, але і для іншых галін.

У холдынгу касцюковіцкае прадпрыемства ўвойдзе ў лік моцных спіртзаводаў як вытворца сыравіны прэміум-класа, што дасць магчымасць загрузіць яго на поўную магутнасць.

30 ліпеня 2015, Магілёў
Марыя Ластачкіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1407
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Холдинг Алкоголь Касцюковічы Спиртзавод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме