https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украіна прадоўжыла антыдэмпінгавыя меры адносна імпарту ДВП з Беларусі на 5 гадоў


Аб гэтым гаворыцца ў адпаведным паведамленні, размешчаным 8 ліпеня ў газеце "Урадавы кур`ер" (выданне цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны).
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны прыняла рашэнне прадоўжыць дзеянне антыдэмпінгавых мер адносна імпарту драўнянавалакністых пліт (ДВП) з Беларусі на 5 гадоў.

У публікацыі сказана, што на працягу перыяду расследавання (другое паўгоддзе 2012 года - першае паўгоддзе 2013 года) тавар беларускага паходжання імпартаваўся ва Украіну па дэмпінгавых цэнах. Узровень дэмпінгавай маржы складаў 15,05 працэнта. Падаў патрабаванне аб правядзенні антыдэмпінгавага расследавання нацыянальны таваравытворца - ТАА "Уніпліт".

Рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі ўступае ў сілу з дня апублікавання паведамлення. Дзеянне антыдэмпінгавых мер распаўсюджваецца на ДВП з драўніны або іншых адраўнелых матэрыялаў з дабаўленнем або без дабаўлення смол або іншых арганічных звязваючых рэчываў (цвёрдыя, шчыльнасцю больш як 0,8 г/куб.см без механічнай апрацоўкі або абліцоўкі мокрага спосабу вытворчасці).

Антыдэмпінгавая пошліна на імпарт ва Украіну драўнянавалакністых пліт з Беларусі ў памеры 68,75 працэнта была ўведзена ў ліпені 2002 года тэрмінам на 5 гадоў па ініцыятыве ТАА "Уніпліт". Пазней адпаведныя меры былі прадоўжаны яшчэ на 5 гадоў па выніках перагляду.

8 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1365
 
Ключевые слова:
Украина ДСП Демпинг Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме