https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясніковіч далажыў Прэзідэнту аб планах урада па павелічэнні аб`ёмаў экспарту прампрадукцыі


Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч далажыў Прэзідэнту аб планах урада па павелічэнні аб`ёмаў экспарту прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу прэм`ер-міністра на тое, што, нягледзячы на пэўны рост валавога ўнутранага прадукту, яшчэ ёсць вельмі многа так званых вузкіх месц, і перш за ўсё з экспартам і продажамі гатовай прадукцыі. Асобна кіраўнік дзяржавы пацікавіўся выкананнем даручэнняў па рэалізацыі шэрага праектаў.

У прыватнасці, размова ішла аб мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці. "Выконваюцца вашы даручэнні па дрэваапрацоўцы. Яшчэ не ўсе (прадпрыемствы. - Заўвага БЕЛТА) мы вывелі на праектныя магутнасці, але мы робім усё, каб былі захаваны кантрольныя даты, якія былі вамі ўстаноўлены", - далажыў Міхаіл Мясніковіч.

"Самае галоўнае, каб не атрымалася так, што мы мадэрнізуем прадпрыемствы, вырабім прадукцыю, а потым будуць хадзіць і пад абаротку прасіць у нас сродкі, таму што не могуць прадаць тавар. Гэта недапушчальна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы прэм`ер-міністр расказаў, што ў параўнанні з папярэднім годам сукупны аб`ём дэбіторскай запазычанасці і складскіх запасаў знізіўся больш чым на $1,1 млрд. "Але яшчэ даволі высокая ўдзельная вага складскіх запасаў, - канстатаваў Міхаіл Мясніковіч. - Мяркуем, што па выніках дзевяці месяцаў мы павінны ўвайсці ў графік складскіх запасаў і выканаць заданні, якія датычацца экспарту нашай машынабудаўнічай прадукцыі".

21 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1612
 
Ключевые слова:
Деревообработка Модернизация Складские запасы Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме