https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржстандарт аб`явіў аб правядзенні конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь"


Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па ініцыятыве Дзяржстандарта, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. У 2012 годзе ён аб`яўлены ў адзінаццаты раз.

Гэты конкурс ладзіцца з мэтай інфармавання насельніцтва і арганізацый аб якасных айчынных таварах у інтарэсах іх прасоўвання на ўнутраны і знешні рынкі; падтрымкі беларускіх вытворцаў, што выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары; садзейнічання забеспячэнню спажывецкага рынку рэспублікі высакаякаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі; выяўлення новых, больш дасканалых відаў прадукцыі.

За час правядзення конкурсу лаўрэатамі сталі больш як 2.380 відаў айчынных тавараў, прадстаўленых арганізацыямі з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Браць удзел у ім могуць юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Беларусі. Вылучэнне прадукцыі праводзіцца па наступных намінацыях: харчовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву.

У межах конкурсу "для стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцяў, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў заснаваны статус "Навінка года". Тавары для яго прысуджэння вызначаюцца рэспубліканскай конкурснай камісіяй з ліку лаўрэатаў у кожнай намінацыі.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым этапе абласнымі конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары, што прэтэндуюць на прысуджэнне статусу "Навінка года". Ацэнка заяўленых тавараў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з устаноўленай методыкай. На другім этапе рэспубліканскай конкурснай камісіяй прымаецца рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэата конкурсу і статусу "Навінка года".

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўраэта конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Заяўкі на ўдзел падаюцца да 1 верасня 2012 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (ЦСМС) і РУП "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі" (для Мінска і Мінскай вобласці).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2012
 
Дата публикации:28.03.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2591
 
Ключевые слова:
Белорусское качество Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме