https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


ЕЭК рэкамендавала краінам ЕАЭС прыняць дадатковыя меры па абароне рынку ад небяспечнай прадукцыі


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рэкамендацыю аб дадатковых мерах па абароне рынку Еўразійскага эканамічнага саюза ад неналежнай і небяспечнай прадукцыі, увозімай з трэціх краін, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
"Адна з ключавых задач камісіі - стварэнне эфектыўнай сістэмы абароны ўнутранага рынку саюза ад небяспечнай прадукцыі, - адзначылі ў прэс-службе. - Гэтаму павінен садзейнічаць пастаянны і канструктыўны дыялог кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю за выкананнем патрабаванняў тэхрэгламентаў ЕАЭС і мытных органаў. У рэкамендацыі Калегіі ЕЭК вызначаны алгарытм іх узаемадзеяння".

У прыватнасці, нацыянальныя органы дзяржкантролю пры выяўленні ў сваёй краіне небяспечнай і неналежнай прадукцыі павінны праінфармаваць мытныя органы, прадаставіўшы ім шэраг звестак: назву небяспечнага тавару, дату яго выяўлення, найменне прадпрыемства або прозвішча прадпрымальніка, якія прадавалі такі тавар, даныя аб таварасуправаджальных дакументах, найменне краіны вытворчасці, прадпрыемства-вытворцы і г.д.

Аналагічную інфармацыю органам дзяржкантролю прадастаўляюць мытныя органы, калі ў іх ёсць падставы лічыць, што нейкая прадукцыя ўвозіцца з трэціх краін з парушэннем тэхрэгламентаў ЕАЭС.

"Атрымаўшы звесткі, органы дзяржкантролю і мытні павінны прымяняць меры ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і правам ЕАЭС, - растлумачылі ў ЕЭК. - Напрыклад, органы дзяржкантролю на працягу пяці рабочых дзён правядуць папярэдні разбор адносна такой прадукцыі і паведамяць у мытны орган, які накіраваў інфармацыю, аб яго выніках".

Рэкамендацыя Калегіі ЕЭК дасць магчымасць абменьвацца інфармацыяй паміж органамі, выяўляць на граніцы неналежную і небяспечную прадукцыю, што паступае з трэціх краін, прадухіляць выпуск яе ў абарачэнне, а таксама паскорыць выяўленне тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламентаў саюза.

"У будучым, пасля падпісання міждзяржаўнага пагаднення па гарманізацыі дзяржкантролю, такое ўзаемадзеянне плануецца ўвесці на абавязковай аснове з улікам прымянення рэкамендацыі", - дадалі ў прэс-службе.

24 ліпеня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:6
 
Ключевые слова:
ЕЭК Контрафакт Техрегламент Таможенный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме