https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


У Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна прадоўжыць работу па стварэнні аднолькавых умоў гаспадарання і фарміраванні адзіных рынкаў


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 9-га жніўня на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным фармацею
"Неабходна прадоўжыць работу па стварэнні аднолькавых умоў гаспадарання на агульнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Пэўная работа ў гэтым напрамку вядзецца. Паступова мы вучымся прымаць рашэнні нацыянальнага ўзроўню з аглядкай на абавязацельствы ў ЕАЭС. Гэта пазітыў", - адзначыў Сяргей Румас.

Але ў той жа час прадаўжаюць паступаць запыты прадпрыемстваў і арганізацый па асаблівасцях работы на рынках краін саюза, доступе да дзяржзакупак, спецыфіцы субсідзіравання нацыянальных вытворцаў, арганізацыі транзіту, мытна-тарыфных мерах і іншых пытаннях.

Усё гэта патрабуе свайго далейшага разгляду і вырашэння з улікам норм Дагавора аб ЕАЭС, лічыць кіраўнік беларускага ўрада. У сакавіку бягучага года ўступіла ў сілу Пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Маркіроўка павінна забяспечыць празрыстасць таварных патокаў і спыніць распаўсюджванне кантрафакту. Пры гэтым укараненне сродкаў ідэнтыфікацыі не павінна стаць яшчэ адным інструментам стрымлівання для ўнутранага гандлю.

"Таму беларускі бок выступае за ўзважанасць і паслядоўнасць прымаемых па гэтых пытаннях рашэнняў. Лічым, што найбольшы эфект ад рэалізацыі пагаднення будзе дасягацца, калі ў працэсе ідэнтыфікацыі таварных патокаў будуць удзельнічаць усе дзяржавы-члены", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Яшчэ адна важная задача ў ЕАЭС - прыняць меры па больш хуткаму пераходу да ўзгодненай, а ў перспектыве і да адзінай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі.

"Супрацоўніцтва ў прамысловасці і АПК дасць магчымасць выйсці на новыя інавацыйныя праекты ў Еўразійскім эканамічным саюзе, значна нарасціць аб`ёмы выпуску канкурэнтнай высокатэхналагічнай прадукцыі, садзейнічаць рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння", - адзначыў Сяргей Румас.

У саюзе ідзе работа над агульнай канцэпцыяй стратэгічнага планавання адзінай прамысловай і аграрнай палітыкі, развіцця і падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, па распрацоўцы і рэалізацыі навукова-тэхнічных праектаў. Адным з апошніх прынятых дакументаў у гэтым напрамку стала красавіцкае рашэнне аб фарміраванні экасістэмы партнёрства, кааперацыі і субкантрактацыі.

"Такія рашэнні з`яўляюцца паказальнымі і накіраваны на стварэнне рэальных умоў для практычнага пашырэння напрамкаў супрацоўніцтва ў сферы прамысловага і аграпрамысловага комплексаў. Цяпер прынцыпова важна падключыць да ўзаемадзеяння ў гэтай галіне прадпрыемствы краін - членаў саюза, прадстаўнікоў дзелавых колаў і малога бізнесу", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, трэба прадоўжыць сістэмную работу па фарміраванні адзіных рынкаў саюза. Так, прадаўжаецца працэс стварэння энергетычных рынкаў, аднак застаецца неўрэгуляваным важнейшае для беларускага боку пытанне фарміравання суб`ектамі гаспадарання тарыфаў на транспарціроўку газу. Да 2025 года павінен быць сфарміраваны адзіны транспартны рынак.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што ў гэтай сферы таксама ёсць сур`ёзныя пытанні, напрыклад - марудная рэалізацыя праграмы развіцця кабатажных перавозак. Сёння ў парадак дня ўключана пытанне, што датычыцца фарміравання агульнага фінансавага рынку.

"Важна з поўнай адказнасцю падысці да гэтай работы, не дапусціць тых памылак і прабелаў, якія ў далейшым стануць перашкодай для паўнацэннай рэалізацыі дамоўленасцей", - падкрэсліў кіраўнік урада.

На думку беларускага боку, фінансавы рынак павінен быць паўнацэнным і сапраўды свабодным, павінен забяспечваць рэальную канкурэнтаздольнасць і аднолькавыя ўмовы для ўдзельнікаў эканамічных адносін унутры саюза.

9 жніўня 2019, Чалпон-Ата
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.08.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:21
 
Ключевые слова:
Интеграция Конкуренция Мытны саюз Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме