https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі заклікае краіны Еўразійскага эканамічнага саюза да з`яднанасці ва ўмовах пандэміі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 красавіка на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі.
"Мы ўсе сур`ёзна паставіліся да праблемы, якая складваецца ў выніку аб`яўленай СААЗ пандэміі. Кожная краіна выпрацоўвае свае рашэнні, формы рэагавання. Але разам мы можам зрабіць больш", - падкрэсліў беларускі лідар.


У якасці прадмету размовы Прэзідэнт прапанаваў тэму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве, недапушчэння размывання асноў ЕАЭС з-за імкнення ў першую чаргу засцерагчы ад небяспекі толькі сябе.

"Калі мы не аб`яднаем намаганні, то заўтра будзем аднаўляць парушаныя эканамічныя сувязі, і на гэта пойдзе шмат часу, грошай і працы", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле яго слоў, тое, што цяпер адбываецца ў свеце, пацвярджае выказаныя апасенні: вірус разбурае жыцці і сем`і, уносіць сумятню ў работу рынкаў, вядзе да спынення цэлых галін, сур`ёзна ўплывае на стан спраў у нафтавай сферы.

"Аднабаковыя дзеянні дзяржаў паставілі пад пагрозу гандлёвыя адносіны, кааперацыйныя ланцужкі, працоўную міграцыю. Адсутнасць каардынацыі намаганняў узмацняе гэтыя негатыўныя фактары. Таму эгаістычныя рашэнні, якія прымаюцца без аглядкі на наступствы як мінімум у адносінах да бліжэйшых партнёраў, стратэгічна не будуць мець поспеху. У сённяшняй сітуацыі толькі дзякуючы з`яднанасці і рашучасці мы зможам справіцца з пандэміяй і яе наступствамі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Еўразійская эканамічная камісія ініцыявала шэраг мер, якія можна аднесці да першачарговых, аднак яны не ахопліваюць усяго комплексу неабходных дзеянняў, каб максімальна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял ЕАЭС.

"Пры гэтым у кожнага з нас прымяняюцца ўжо практыкі, якія даказалі сваю эфектыўнасць, па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя людзей і падтрымцы нацыянальных эканомік", - сказаў Прэзідэнт.

Ён заклікаў рашуча дзейнічаць разам, разлічваць не толькі на бягучае развіццё сітуацыі, але і на перспектыву, прадумаць фарміраванне ўласнага рэгіянальнага "пояса бяспекі" шляхам паскарэння стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей і лакалізацыі на тэрыторыі саюза крытычна важных галін.

"Акрамя таго, нам патрэбны агульныя механізмы рэагавання на глабальныя крызісы новага роду - эпідэмічныя, агульныя нормы і планы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях у мэтах змяншэння рызык", - лічыць беларускі лідар.

"У адным я цалкам упэўнены: разам перажыць гэты глабальны крызіс нам будзе лягчэй. І наогул іншага не дадзена. Бо логіка любога саюза і ўзаемаадносін у ім мае на мэце менавіта разам. А яшчэ лепш, калі ўсе нашы дзеянні будуць пазбаўлены нацыянальнага эгаізму і рашэнні будуць узгоднены з адзіным вектарам накіраванасці", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

14 красавіка 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:44
 
Ключевые слова:
Пандемия Коронавирус Интеграция Товарооборот Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме