https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі. "Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Вырашэнне гэтай задачы стане прыярытэтным напрамкам нашага старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2020 годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння Беларусь гатова адыгрываць больш значную ролю гандлёвага канала для шматмільённага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і краін СНД з Еўрапейскім саюзам", - дадаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб прыярытэтах знешняй палітыкі на Усходзе, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тут намаганні накіраваны на актыўны ўдзел у інтэграцыйных аб`яднаннях на постсавецкай прасторы. Беларусь нязменна прытрымліваецца ўзятага 20 гадоў таму курсу на стварэнне Саюзнай дзяржавы. У ліку прыярытэтаў Аляксандр Лукашэнка назваў і супрацоўніцтва ў СНД, адзначыўшы, што для многіх краін, якія ўваходзяць у яго, гэта фактычна адзіная пляцоўка не толькі для гандлёвага, але і палітычнага дыялогу.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Интеграция ЕАЭС Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме