https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан будуць супрацоўнічаць у вытворчасці беспілотнікаў


Па словах парламентарыяў, практычных вынікаў ад рэалізацыі новых праектаў можна чакаць ужо ў канцы бягучага года.
Краевугольным каменем для партнёрства дзвюх краін у сферы высокіх тэхналогій стала пагадненне аб стварэнні падкамісіі па развіцці супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы. Яно было падпісана ў лістападзе мінулага года. Да канца 2018-га ў Астане ўдалося рэалізаваць сумесны праект у гэтым кірунку. У сталіцы Казахстана адкрылася цяплічная гаспадарка з асвятленнем святлодыёднымі лямпамі, створанымі Цэнтрам святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пра тое, што наперадзе шэраг яшчэ больш маштабных праектаў, гаварылі на гэтым тыдні ў Мінску падчас першага пасяджэння падкамісіі па развіцці супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Сената парламента Казахстана.

«Зусім нядаўна мы адкрылі самую буйную ў рэгіёне цяпліцу для вырошчвання агародніны па беларускіх тэхналогіях. Наша святлодыёдная тэхніка гарантуе павышэнне ўраджайнасці таматаў у два разы. Прычым гэта не проста цяпліца, а высокатэхналагічны праект. Мы плануем яго пашыраць як у Казахстане, так і за яго межамі», — сказаў Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Па словах сенатара, Беларусь уваходзіць у шэраг краін-лідараў па вытворчасці тэхнікі для догляду (сюды ўключана і тэхніка для догляду са штучным інтэлектам, і медыцынскія рэнтгенаўскія тамографы).

«Вось гэтыя рэчы мы збіраемся ствараць сумесна. І наша ідэя заключаецца ў тым, каб, працуючы разам з Казахстанам, адначасова працаваць па перыметры нашых краін, з трэцімі краінамі», — паведаміў Сяргей Рахманаў.

На думку казахстанскіх парламентарыяў, для Беларусі асаблівую значнасць маюць сумесныя праекты ў сферы перапрацоўкі нафты. А чым цікавая казахстанскім навукоўцам наша краіна, расказаў Бакытжан Жумагулаў, член Камітэта Сената парламента Рэспублікі Казахстан па сацыяльна-культурным развіцці і навуцы: «Нас цікавяць у Беларусі новыя тэхналогіі па беспілотніках, ІТ-тэхналогіі. Па шматлікіх галінах эканомікі ёсць вельмі сур`ёзныя распрацоўкі і інавацыйныя праекты, якія маглі б працаваць на казахстанскую эканоміку. Мы ў гэтым вельмі зацікаўленыя. Што датычыцца нашага боку, мы таксама вельмі зацікаўленыя, каб распрацоўкі і новыя тэхналогіі, якія ў нас ёсць (асабліва ў кірунку навуковых даследаванняў), былі даступныя для беларускага боку».

Аб тым, што парламентарыі сур`ёзна настроены як мага хутчэй ад перагавораў падысці да рэалізацыі канкрэтных праектаў, сведчыў і склад удзельнікаў сустрэчы. На пасяджэнне з беларускага боку былі запрошаны прадстаўнікі Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай аховы інфармацыі, супрацоўнікі прадпрыемства па вытворчасці оптаэлектронных прылад для вымярэння геаметрычных велічынь.

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 19 красавіка 2019
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Технологии Беспилотник Искусственный интеллект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме