https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тавараабарот Беларусі і Казахстана па выніках года павінен наблізіцца да $1 млрд


Аб гэтым 11 снежня паведаміў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў.
Ермухамет Ертысбаеў адзначыў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі развіваецца даволі эфектыўна, але пакуль не дасягнута пастаўленая на вышэйшым узроўні задача пераадолець паказчык узаемнага тавараабароту ў памеры $1 млрд.

Паводле слоў дыпламата, за 10 месяцаў бягучага года гэты паказчык дасягнуў $700 млн, пры гэтым сальда дадатнае на карысць Беларусі.

На думку Ермухамета Ертысбаева, вялікі імпульс у развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва надаў візіт Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск у лістападзе мінулага года.

Тады адбыўся і беларуска-казахстанскі бізнес-форум, у час якога падпісана пяць камерцыйных мемарандумаў і пагадненняў на суму $73,4 млн, якія датычацца паставак сельгастэхнікі, самазвалаў і камунальнай тэхнікі.

Пасол падкрэсліў, што многія дамоўленасці ўжо рэалізаваны, што адзначалася і ў час праведзенага ў лістападзе бягучага года ў Мінску 14-га пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з удзелам дзяржорганаў і прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.

На гэтай сустрэчы былі падведзены вынікі работы за год, а таксама намечаны новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Казахстанам.

11 снежня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:536
 
Ключевые слова:
Товарооборот Казахстан Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме