https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выступае за роўныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці для кампаній усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза на агульным рынку газу саюза, які плануецца стварыць да 2025 года


Пра гэта прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў 27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Санкт-Пецярбургу.
"Адна з мэтаў інтэграцыі — фарміраванне агульнага рынку газу саюза. Праведзена важная работа па падрыхтоўцы праграмы фарміравання агульнага рынку газу саюза, якую ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС мы павінны прыняць у бягучым годзе і якая закліканая стаць настольнай кнігай нашых энергетыкаў на перыяд да 2024 года. Засталося ўзгадніць шэраг прынцыповых палажэнняў, якія мы ўжо абмяркоўвалі на ўсіх узроўнях. Пазіцыя Беларусі заключаецца ў тым, каб стварыць роўныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці для кампаній усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтага чакаюць нашы эканамічныя аператары", — цытуе Кабякова БелТА.

Паводле яго слоў, у гэтым жа рэчышчы Беларусь падыходзіць да падрыхтоўкі праекта пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "У цэлым гэта дыхтоўны дакумент. Але павінна быць разуменне, як будзе прымяняцца норма аб магчымасці ўвядзення нацыянальных выключэнняў па дзяржзакупках. На нашу думку, такія выключэнні павінны ўводзіцца ў рэдкіх выпадках і на абмежаваны тэрмін — не больш за два гады. Мяркуем, нельга дапускаць, каб мера, якая разглядаецца як выключная і антыкрызісная, працягвалася неабмежаваную колькасць разоў", — заявіў прэм`ер-міністр.

Кабякоў падкрэсліў, што адчувальным застаецца пытанне стварэння адзінай сістэмы транзіту тавараў з выкарыстаннем электронных пломбаў. "Беларускі бок мяркуе, што паўнавартаснае ўкараненне новай сістэмы мэтазгодна ажыццявіць паэтапна. За прыклад можна ўзяць падыходы, якія рэалізуюцца ў пагадненнях па маркіроўцы тавараў і сачэнні за імі. Было б правільна пачынаць з асобных катэгорый тавараў і пашыраць іх па меры гатоўнасці бізнесу ва ўвязцы з выпрацоўкай спрашчэнняў па розных напрамках адміністравання", — сказаў прэм`ер-міністр.

Беларускі прэм`ер выказаў упэўненасць, што пазначаныя пытанні "ў хуткім часе павінны знайсці сваё рашэнне". "Бо перспектыўныя напрамкі пашырэння інтэграцыі "ўглыб" мы будзем вызначаць з улікам вынікаў аналізу выканання ўжо дзейных дагавораў і актаў ЕАЭС, а таксама ацэнкі іх эфектыўнасці для нашых суб`ектаў гаспадарання. І калі мы хочам прапанаваць нашым кіраўнікам дзяржаў да канца года прыняць дэкларацыю аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў, то ўсе пытанні, якія стаяць перад намі, павінны быць адпрацаваныя да чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета", — заявіў кіраўнік урада.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2018
 
Дата публикации:27.07.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:633
 
Ключевые слова:
Рынок газа Ценообразование Тариф Интеграция Цифровая экономика Маркировка товара
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме