https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) заключыла мемарандум аб узаемаразуменні з Сусветнай мытнай арганізацыяй (СМА)


Дакумент падпісалі ў Бруселі член калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Мукай Кадыркулаў і генеральны сакратар СМА Куніа Мікурыя.
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, у межах падпісанага дакумента бакі маюць намер ажыццяўляць супрацоўніцтва па напрамках: удасканаленне мытнага заканадаўства на аснове міжнародных стандартаў; распрацоўка эфектыўных і сучасных стандартаў мытнага адміністравання; укараненне перадавога вопыту мытнага адміністравання; аптымізацыя і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў мытных адміністрацый; павышэнне эфектыўнасці мытнага кантролю; развіццё мытнай інфраструктуры.

На думку Мукая Кадыркулава, падпісанне мемарандума адкрывае новую старонку ў адносінах паміж ЕЭК і СМА, а таксама вызначае прававыя рамкі ўзаемадзеяння і перспектывы супрацоўніцтва паміж дзвюма арганізацыямі. Міністр адзначыў важнасць таго, каб сустрэча, што адбылася ў Бруселі, і дасягнутыя дамоўленасці прывялі ў найбліжэйшай будучыні да практычных вынікаў у частцы развіцця інтэграцыйных працэсаў у сферы мытнага адміністравання.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:22.06.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:792
 
Ключевые слова:
Таможенное соглашение ЕАЭС Администрирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме