https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да стварэння зон свабоднага гандлю (ЗСГ) з ЕАЭС праявілі цікавасць каля 40 краін


Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 2 чэрвеня гадавой справаздачы аб дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2014 годзе і планах на 2015 год.
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, 29 мая 2015 года кіраўнікамі ўрадаў краін ЕАЭС падпісана пагадненне аб свабодным гандлі з В`етнамам. "Стварэнне ЗСГ дазволіць не толькі істотна павялічыць гандлёвыя патокі. Пагадненне важнае яшчэ і тым, што па ахопе і глыбіні абавязацельстваў яно стварае для краін ЕАЭС новы стандарт якасці гандлёвых дагавораў. Таксама цікавасць да стварэння ЗСГ з ЕАЭС праявілі такія краіны, як Ізраіль, Егіпет, Індыя і інш.", — зазначаецца ў дакладзе. 

"Ключавы вынік дзейнасці камісіі — падпісанне прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі ў маі 2014 года дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), да якога затым далучыліся яшчэ дзве краіны — Арменія і Кыргызстан", — зазначыў на прэзентацыі даклада 2 чэрвеня ў Маскве старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка. 

Асноўны блок працы камісіі ў 2014 годзе, як зазначана ў гадавой справаздачы, заключаўся, у першую чаргу, ва ўзгадненні пазіцый дзяржаў саюза наконт развіцця канкрэтных галінаў эканомікі ў межах еўразійскага інтэграцыйнага аб`яднання. "Саюзныя краіны сумесна з ЕЭК актыўна рухаліся да вызначаных мэтаў — стварэння адзінага рынку на базе чатырох "свабод": перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы. Важнымі крокамі наперад сталі дамоўленасці аб фарміраванні ўзгодненых палітык у ключавых сектарах эканомікі, такіх як сфера паслуг, прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, энергетыка і мытнае рэгуляванне", — зазначана ў дакладзе. 

У дакуменце гаворыцца, што "за апошні год былі распрацаваны асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі і кірункаў эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў, якія павінны забяспечыць умовы для макраэканамічнай стабільнасці і аднаўлення эканамічнага росту". 

У 2014 годзе камісія пачала працаваць над фарміраваннем Мытнага кодэкса ЕАЭС, які "будзе ўлічваць усе новыя рэаліі, у тым ліку пераход на электронны дакументаабарот, дазволіць скараціць час і колькасць неабходных дакументаў для мытнага афармлення". 

У ліку найважнейшых вынікаў года — прыняцце дзяржавамі — членамі ЕАЭС рашэння аб стварэнні агульных рынкаў лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, якія павінны пачаць працаваць 1 студзеня 2016 года. 

Як зазначана ў дакладзе, працоўныя дзяржаў-членаў атрымалі магчымасць працаваць па грамадзянска-прававым дагаворы, а таксама карыстацца бясплатнымі медыцынскімі паслугамі і паслугамі сацыяльнага страхавання. Апрача таго, зараз ідзе праца над дагаворам аб супрацоўніцтве ў сферы пенсійнага забеспячэння. Ён закліканы вырашыць пытанне з экспартам пенсій і залікам працоўнага стажу, назапашанага ў іншай краіне — удзельніцы саюза. 

У сферы энергетыкі ў 2014 годзе была распрацаваная канцэпцыя фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС, які паўнацэнна запрацуе ў 2019 годзе. 

"Стварыўшы ва ўзаемадзеянні з дзяржавамі — членамі саюза ўмовы для падпісання дагавора аб ЕАЭС, Еўразійская эканамічная камісія нацэлена ў поўнай меры ўвасобіць яго артыкулы ў рэальнасць, — падкрэсліў Хрысценка. — Мы працягваем паслядоўна рэалізоўваць задачы, накіраваныя на стварэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомік дзяржаў-членаў у інтарэсах павышэння жыццёвага ўзроўню іх насельніцтва".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:02.06.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
Свободная торговля ЕАЭС Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме