https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адначасовае абарачэнне рубля і грыўні пачынаецца ў Крыме


На нацыянальную валюту РФ пераводзяцца ўсе ўзаемаразлікі па любых плацяжах, калі адзін з бакоў з`яўляецца рэзідэнтам Расіі, перадаюць інфармагенцтвы.
У Крыме 24 сакавіка пачынаецца афіцыйнае абарачэнне расійскага рубля.

Згодна з законам аб далучэнні Крыма да Расіі, грашовай адзінкай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля становіцца расійскі рубель: зарплаты, пенсіі і стыпендыі будуць выплачвацца ўжо ў рублях, паступова расійская валюта павінна выцесніць украінскую. Старшыня Банка Крыма Мікалай Барылюк раней паведаміў, што ўкраінская грыўня, разлікі ў якой можна будзе праводзіць у наяўнай і безнаяўнай формах, адначасова будзе выкарыстоўвацца ў Крыме да 1 студзеня 2016 года.

Раней з`явілася інфармацыя аб тым, што некаторыя ўстановы Севастопаля, уключаючы атэлі і рэстараны, пачалі ўжо прымаць да аплаты рублі, не чакаючы 24 сакавіка. У магазінах Крыма сталі з`яўляцца двайныя цэннікі, аднак такія цэннікі пакуль устаноўлены ў асноўным на таварах, цана якіх перавышае 1000 грыўняў.

Таксама паведамляецца, што для шэрага магазінаў пераход на разлікі ў дзвюх валютах можа зацягнуцца з-за неабходнасці перанастройваць касавыя апараты.

24 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.03.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1344
 
Ключевые слова:
Крым Гривна Российский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме