https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бішкеку адкрыўся Першы Еўразійскі эканамічны форум


Першы Еўразійскі эканамічны форум адкрыўся ў Бішкеку 26 траўня. З прывітальным словам на адкрыцці форуму выступіў старшыня Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў, паведамляецца на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
«Сёння адбываецца цывілізацыйны зрух з Захаду на Усход, эканамічны цэнтр цяжару ссоўваецца ў азіяцкія кантыненты. Калі зачыняецца акно ў Еўропу, мы гатовыя адкрыць вароты ў Азію. Наш саюз павінен заняць дамінуючыя пазіцыі. Ва ўмовах глабалізацыі і захавання крызісных з’яў у сусветнай фінансава-эканамічнай сістэме інтэграцыйныя працэсы набываюць вялікую актуальнасць і значнасць як ніколі. Узаемавыгаднасць саюза для краін-удзельніц відавочная. У нас велізарны патэнцыял для далейшай інтэграцыі, якую эфектыўна развіваюць саюзныя праграмы, што дазволіць загрузіць вытворчыя магутнасці, арганізаваць дадатковыя працоўныя месцы і павялічыць экспартныя пастаўкі ў многія краіны свету. Засваенне ўласнага рынку за кошт павышэння канкурэнтназдольнасці – гэта задача мінімум. Задачай максімум з’яўляецца ўмацаванне пазіцый на знешнім рынку», — заявіў кіраўнік Кабінета міністраў Кыргызскай Рэспублікі.

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч падзякаваў кыргызскі бок за арганізацыю форуму і падкрэсліў высокую цікавасць да яго з боку трэціх краін.

«На форум зарэгістраваліся 2500 удзельнікаў з 25 краін свету. Сёння плануецца заключыць 17 праграм супрацоўніцтва і кантрактаў, якія будуць мець практычныя вынікі. Напрыклад, ужо ў бліжэйшыя дні першыя тоны прадукцыі паставяць з Кыргызскай Рэспублікі ў Расійскую Федэрацыю па выніках сённяшняга падпісання пагадненняў па праграме «Еўразійскі аграэкспрэс», — падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Звязда, 26 траўня 2022
 
Дата публикации:26.05.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:917
 
Ключевые слова:
ЕЭК Диверсификация экспорта Кыргызстан Форум Сотрудничество Кооперация Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме