https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас лічыць неабходным нацэліцца на сур`ёзную дэдаларызацыю эканомікі Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў


Аб гэтым Сяргей Румас заявіў 10-га красавіка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў фармаце відэаканферэнцыі.
"Трэба быць гатовым да аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ў раней камфортных умовах мы пакідалі на потым. Трэба нацэліцца на сур`ёзную дэдаларызацыю эканомікі саюза, кардынальна павялічыўшы фарміраванне цэн і разлікаў за пастаўляемыя ў рамках рынку ЕАЭС тавары і паслугі ў нацыянальных валютах. Асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, пандэмія прадэманстравала важнасць правядзення ў ЕАЭС агульных палітык у сферы прамысловасці і аграпрама, сумесных праграм імпартазамяшчэння ў важнейшых для эканомікі і жыццезабеспячэння галінах.

"Відавочна, што бліжэйшыя прагнозы па развіцці нацыянальных эканомік негатыўныя. Сёння няма адназначных ацэнак па тэрмінах і цане для пераадолення пандэміі. Нельга выключаць, што мы проста вымушаны будзем стаць як мінімум на час агульным, але пры гэтым самадастатковым рынкам", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Сяргей Румас лічыць, што экспертны і фінансавы рэсурсы Еўразійскага банка развіцця і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця павінны быць актыўней уключаны ў агульную работу.

10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:434
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Дедолларизация Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме