https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для падтрымкі эканомік краін ЕАЭС у неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі неабходна ствараць новыя рэгіянальныя вытворча-тэхналагічныя ланцужкі.


З такой прапановай выступіў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Акрамя рэакцыі на бягучую сітуацыю Прэзідэнт Казахстана лічыць важным прыняць меры на сярэднюю і доўгатэрміновую перспектыву.

"Нашы краіны маюць значныя магчымасці па вытворчасці сельскагаспадарчых і харчовых тавараў. Мы маглі б прадумаць механізмы ўмацавання ўзаемадзеяння па павышэнні харчовай самазабяспечанасці, максімальнай вытворчасці ўласнай гатовай прадукцыі, выхадзе на знешнія рынкі, абмене практыкай у агранавуцы", - сказаў ён.

Важным напрамкам сумеснай работы ў ЕАЭС можа стаць фарміраванне рэгіянальных вытворча-тэхналагічных ланцужкоў.

"Крызіс значна зменіць глабальны ландшафт ланцужкоў дабаўленых вартасцей. Нацыяналізацыя, рэгіяналізацыя ў значнай ступені будуць вызначаць структуру глабальнай вытворчасці, гандлю і лагістыкі. З улікам гэтых змяненняў можна пачаць стварэнне рэгіянальных ланцужкоў дабаўленых вартасцей на аснове канкурэнтных пераваг нашых эканомік", - адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

На яго думку, трэба перагледзець падыходы да ўзаемнага гандлю "з улікам безумоўнага безбар`ернага руху тавараў, якiя ствараюцца ў рамках саюза".

"Мы неаднаразова абмяркоўвалі пытанні ўстаранення бар`ераў на нашым унутраным рынку. На жаль, у перыяд крызісу з`яўляюцца новыя бар`еры. Відаць, на гэтым этапе іх не пазбегнуць, гэта цалкам зразумела. Але важна не даць ім набыць перманентны характар, замацавацца ў нарматыўнай і правапрымяняльнай практыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт Казахстана.

14 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:402
 
Ключевые слова:
Товарооборот Логистика Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме