https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памятны знак ахвярам генацыду адкрылі на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя


На чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя 29 чэрвеня ўрачыста адкрылі памятны знак загінулым у лагеры, у якім утрымлівалі цывільнае насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памятны знак устаноўлены перад будынкам чыгуначнага вакзала. Валун з каваным адлюстраваннем чалавечай рукі, што сціскае калючы дрот, сімвалізуе цяжар выпрабаванняў, што выпалі на долю народа ў гады вайны, яго з`яднанасць і адзінства, а таксама перамогу над фашызмам. На мемарыяльнай таблічцы выбіты надпіс: "З 1943 па 1944 гг. на гэтым месцы існаваў лагер для савецкіх грамадзян, ахвярамі якога сталі больш за 500 чалавек. Боль у сэрцах нашых назаўжды…"

Новы факт генацыду беларускага народа быў усталяваны ў час расследавання спецыяльнай крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай. Пры вывучэнні архіўных матэрыялаў і допытах былых вязняў супрацоўнікі Баранавіцкай міжраённай пракуратуры ўстанавілі, што з сакавіка 1943 года па ліпень 1944-га ў раёне чыгуначнага вакзала існаваў лагер перасылкі цывільнага насельніцтва. Сюды фашысты звозілі мірных грамадзян з розных рэгіёнаў БССР, а потым адпраўлялі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Усяго праз гэты перасыльны пункт прайшлі не менш як 20 тыс. чалавек, у тым ліку каля 2 тыс. дзяцей.

Генеральны пракурор Андрэй Швед, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага знака, назваў гэту крымінальную справу нестандартным расследаваннем. У ім цесна перапляліся пытанні крымінальна-прававой, гістарычнай і маральнай ацэнкі дзеянняў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іх памагатых і калабарантаў.

"Упершыню ў гісторыі нашай дзяржавы факты генацыду мірнага насельніцтва расследуюцца ў поўным маштабе па ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле атрыманых у перыяд расследавання даных, у гады вайны на тэрыторыі Беларусі было забіта не менш за 3 млн мірных грамадзян і ваеннапалонных. У нямецкае рабства было пагнана каля 380 тыс. чалавек, многія з якіх загінулі ад невыносных умоў эксплуатацыі", - адзначыў генпракурор.

Ён падкрэсліў, што сённяшняя падзея - даніна памяці загінулым, што садзейнічае ўсталяванню і захаванню гістарычнай праўды, недапушчэнню ў далейшым такіх страшных падзей. "У беларускай зямлі спачылі астанкі мільёнаў людзей, якія загінулі не толькі на полі бою, але і бязлітасна забітых у час генацыду беларускага народа. Кожнае такое месца, дзе цярпелі пакуты і гінулі людзі, павінна быць увекавечана. І самае галоўнае - мы павінны ведаць, што адбывалася і хто ляжыць у гэтай зямлі, каб нашы дзеці і ўнукі маглі прыйсці сюды і пакланіцца, аддаць даніну памяці загінулым", - сказаў Андрэй Швед.

Аб адказнасці перад будучымі пакаленнямі гаварыў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. "Мы ўстанаўліваем усё новыя факты варварства на нашай зямлі ў гады вайны, адкрываем новыя месцы пахаванняў і фабрык смерці, дзе ў пакутах паміралі нашы людзі. Гісторыя не заканчваецца. Мы мірныя людзі, а таму разумеем глыбіню адказнасці перад будучымі пакаленнямі. У Брэсцкай вобласці прадоўжаць аднаўляць старыя і ствараць новыя мемарыялы і свята шанаваць памяць загінулых і закатаваных у той вайне", - сказаў губернатар.

У адкрыцці памятнага знака прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, пракурорскія работнікі. Пасля цырымоніі ў будынку міжраённай пракуратуры гасцям прэзентавалі выставу, у якой прадстаўлены найбольш значныя даныя і новыя факты генацыду, устаноўленыя ў час расследаванняў крымінальнай справы. Андрэй Швед парэкамендаваў знаёміць з экспазіцыяй жыхароў рэгіёна, перш за ўсё моладзь, і галоўнае - рабіць гэта не фармальна. За вялікі асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці генеральны пракурор уручыў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыю Шулейку юбілейны медаль "100 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

29 чэрвеня 2023, Баранавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2023
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Памятный знак Баранавічы Геноцид белорусского народа Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме