https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Скульптура "Закаханыя" будзе сустракаць пасажыраў на станцыі Багушэўск


Скульптурную кампазіцыю, прысвечаную сям`і і каханню, ад віцебскага майстра Івана Казака адкрыюць у Багушэўску напярэдадні Дня народнага адзінства. Аб гэтым расказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Вячаслаў Станавенка.
На пастаменце будзе закаханая пара - памешчык Дзмітрый Багушэўскі і яго жонка Марыя. Бравы афіцэр рускай арміі, 200-годдзе з дня нараджэння якога мясцовыя жыхары будуць святкаваць у канцы жніўня, валодаў землямі, куды ўваходзіў і цяперашні гарадскі пасёлак. Пры будаўніцтве чыгункі ў пачатку XX стагоддзя яму прапанавалі прадаць частку свайго маёнтка, каб правесці пуці для паяздоў. Дзмітрый Багушэўскі падарыў патрэбны ўчастак, але з умовай, што чыгуначная станцыя будзе названа ў гонар яго жонкі. І цяпер населены пункт называецца Багушэўск, а станцыя - Багушэўская.

Скульптар Іван Казак завяршыў работу над кампазіцыяй, выкананай у пластыліне. Пасля гэтага па макеце на ўвесь рост будзе выраблена форма для адлівання помніка. Ён будзе выкананы з кампазітнага матэрыялу, устойлівага да капрызаў надвор`я. З аналагічнага матэрыялу вырабляюць карпусы караблёў, крылы самалётаў. У канчатковым варыянце скульптурная кампазіцыя будзе мець колер светлай бронзы і, як запэўнівае аўтар, не зменіць свой выгляд нават праз дзясяткі гадоў.

"Ідэя стварыць такі помнік прыйшла ініцыятыўнай групе з Багушэўска. У якасці ўзору бралі фатаграфіі і партрэты бацькі Дзмітрыя Багушэўскага і маці яго жонкі Марыі, бо яе выявы ў інтэрнэце не знайшлося. З дапамогай спецыяльнай праграмы іх твары амаладзілі, паколькі вобраз закаханых - вобраз маладых людзей. Першапачаткова яны хоць і трымаліся за рукі, усё ж не было адчування адзінства паміж імі. А потым, калі я ствараў ужо скульптуру ў маштабе, вырашыў аб`яднаць іх і зрабіць нібыта адным цэлым", - расказаў пра сваю задуму майстар.

І сапраўды, муж і жонка Багушэўскія выглядаюць як дзве палавінкі, змацаваныя на стагоддзі каханнем і вернасцю. Памешчык апрануты па-ваеннаму, яго любімая жонка ў сукенцы, капялюшыку і з букетам у руках. І яшчэ адным злучальным элементам служыць шаль, якая ахутвае абодвух герояў кампазіцыі.

"Скульптурную кампазіцыю плануюць устанавіць 16 верасня - напярэдадні Дня народнага адзінства. Яна будзе размяшчацца насупраць чыгуначнай станцыі, тварам да пуцей, каб пасажыры, якія праязджаюць міма, маглі бачыць яе. Вакол скульптуры будуць высаджаны туі. За парадкам побач з новым помнікам будуць сачыць работнікі станцыі. А яшчэ мы спадзяёмся, што гэта кампазіцыя стане кропкай прыцягнення для закаханых пар, маладых, якія будуць фатаграфавацца побач і загадваць жаданне аб шчаслівым сямейным жыцці", - расказаў Вячаслаў Станавенка.

4 жніўня 2023, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2023
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Багушэўск Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме