https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь заўсёды славілася сваімі дарогамі: сучаснымі, зручнымі і якаснымі. "Мы прывыклі да бесперабойнай работы транспарту і добраўпарадкаванай прыдарожнай інфраструктуры. Без гэтага ўжо немагчыма ўявіць сабе штодзённае жыццё нашых людзей і далейшае развіццё гарадоў і рэгіёнаў, - звярнуў увагу ён. - Дасягнутае з`яўляецца вынікам пастаяннай працы шматтысячнага калектыву работнікаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі - прафесіяналаў, якія забяспечваюць своечасовую дастаўку пасажыраў і грузаў, кругласутачную работу дарожных службаў".

Прэзідэнт канстатаваў, што дзяржава ўдзяляе сферы аўтамабільных перавозак самую пільную ўвагу: будуюцца і падтрымліваюцца ў належным выглядзе рэспубліканскія магістралі і мясцовыя дарогі, укараняюцца перадавыя тэхналогіі па рамонце мастоў і пуцеправодаў.

"Перакананы, што і ў далейшым вашы веды, вопыт і адказнасць дадуць магчымасць паспяхова вырашаць маштабныя задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар пажадаў аўтамабілістам і дарожнікам, а таксама іх родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў і мірнага неба над галавой.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Беларусь заўсёды славілася сваімі дарогамі: сучаснымі, зручнымі і якаснымі. Мы прывыклі да бесперабойнай работы транспарту і добраўпарадкаванай прыдарожнай інфраструктуры. Без гэтага ўжо немагчыма ўявіць сабе штодзённае жыццё нашых людзей і далейшае развіццё гарадоў і рэгіёнаў.

Дасягнутае з`яўляецца вынікам пастаяннай працы шматтысячнага калектыву работнікаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі - прафесіяналаў, якія забяспечваюць своечасовую дастаўку пасажыраў і грузаў, кругласутачную работу дарожных службаў.

Дзяржава ўдзяляе сферы аўтамабільных перавозак самую пільную ўвагу: будуюцца і падтрымліваюцца ў належным выглядзе рэспубліканскія магістралі і мясцовыя дарогі, укараняюцца перадавыя тэхналогіі па рамонце мастоў і пуцеправодаў.

Перакананы, што і ў далейшым вашы веды, досвед і адказнасць дадуць магчымасць паспяхова вырашаць маштабныя задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам.

У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў і мірнага неба над галавой.

Аляксандр Лукашэнка,
27 кастрычніка 2024 года.

27 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.10.2024
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
День автомобилиста и дорожника Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме