https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільм пра БелАЗы заваяваў дзве ўзнагароды фестывалю карпаратыўнага відэа ў Канах


Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" заваяваў дзве ўзнагароды міжнароднага фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards, акая інфармацыя размешчана на сайце БелАЗа.

Фільм удастоены прыза "Залаты дэльфін" у намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і прыза "Сярэбраны дэльфін" - у намінацыі "Унутраныя камунікацыі".

Кінаролік зняла новасібірская кампанія LBL-Production. Паводле задумы аўтараў, фільм павінен адлюстроўваць магутнасць тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах.

Паказаны адначасовы старт 220-тонных БелАЗаў у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне, пагрузка, разгрузка, упэўнены рух па тэхналагічных дарогах.

"Хто пераможа ў найскладанейшых кліматычных умовах "Гонкі кантынентаў"? У любым выпадку выйграе кар`ерны самазвал БелАЗ, здольны працаваць і сібірскай зімой, і афрыканскім летам. Беларускі аўтазавод ніколі не спыняецца ў сваім развіцці, ствараючы на працягу вось ужо 70 гадоў машыны, запатрабаваныя ва ўсім свеце", - адзначаюць аўтары фільма.

The Cannes Corporate Media & TV Awards - адзін з самых прэстыжных аглядаў карпаратыўных і дакументальных тэлефільмаў. У складзе журы фестывалю лаўрэаты прэмій "Оскар" і "Эмі".

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:1187
 
Ключевые слова:
БелАЗ Кинофестиваль Карьерный самосвал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме