https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія гімнасткі заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету ў Германіі


Беларускі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы.
Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта ў індывідуальным мнагабор`і паказала другі рэзультат - 73,900 бала. Выйграла ў гэтым відзе расіянка Дзіна Аверына - 74,050 бала.

Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна падзяліла ў мнагабор`і трэцяе месца са спартсменкай з Грузіі, абедзве гімнасткі набралі аднолькавую колькасць балаў - 73,150.

У асобных практыкаваннях Меліціна Станюта заняла першае месца ў кампазіцыі з абручом - 18,900. Такую ж суму ачкоў атрымала ўкраінская гімнастка Ганна Рызатдзінава.

У выніку абедзве спартсменкі ўзняліся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару. Кацярына Галкіна зусім няшмат уступіла дзвюм пераможцам, заняўшы трэці радок падагульняючага пратакола - 18,250 бала.

Меліціна Станюта яшчэ тройчы ўзнімалася на п`едэстал гонару ў берлінскім спартыўным комплексе "Макс Шмелінг Хале".

Срэбраныя медалі на рахунку беларускі ў практыкаваннях з булавамі і мячом. Бронзавая ўзнагарода ў практыкаванні са стужкай. Кацярына Галкіна да трэцяга месца пасля выступлення з абручом таксама дабавіла бронзу ў кампазіцыі з булавамі.

Перад стартам XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія грацыі ў ліпені прымуць удзел яшчэ ў двух этапах Кубка свету ў Казані і Баку. Алімпійскі турнір па мастацкай гімнастыцы адбудзецца з 19 па 21 жніўня.

Медалі ў Бразіліі будуць разыграны ў індывідуальным мнагабор`і і групавых практыкаваннях.

4 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2016
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Кубок мира Гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме