https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марак Зюлкоўскі ў час чарговага раўнда палітычных кансультацый паміж ведамствамі падпісалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.  

У час кансультацый бакі таксама абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку стан палітычнага дыялогу, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, удасканаленне прававой базы, становішча беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і польскай у Беларусі.

Дыпламаты разгледзелі праблематыку дыялогу па лініі Беларусь-ЕС, узаемадзеяння ў рамках "Усходняга партнёрства" з улікам польскага старшынства ў Вышаградскай групе, пытанні рэгіянальнай бяспекі.

20 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2016
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1076
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме