https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сэлфі ў Мінскім метрапалітэне застаецца пад забаронай


Пра гэта паведаміў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.
Забарону на фатаграфаванне ў мінскім метро адмяняць не плануецца

"Мінскі метрапалітэн, пры ўсёй павазе да іншых відаў транспарту, больш спецыфічны аб`ект транспартнай інфраструктуры. Чаму было прынята рашэнне забараніць фотаздымку ў сталічнай падземцы? Часам людзі пераходзяць межы дазволенага. У выніку ў сацыяльных сетках, на розных інтэрнэт-рэсурсах з`яўляліся фатаграфіі, якія паказвалі Мінскі метрапалітэн у зусім непрыглядным выглядзе", - сказаў Андрэй Кузьмін.

Немалаважную ролю пры прыняцці гэтага рашэння адыграла пытанне бяспекі. Паводле слоў намесніка дырэктара па будаўніцтве ДП "Мінскі метрапалітэн" Алега Круглова, пасажыр, заняты здымкай, перастае кантраляваць сітуацыю, якая адбываецца вакол.

"Акрамя таго, ён можа перашкаджаць праходу іншых пасажыраў, што можа прывесці да траўміравання", - падкрэсліў ён. У сваю чаргу Андрэй Кузьмін нагадаў, што здымкі ўсіх станцый Мінскага метрапалітэна ў розных ракурсах можна знайсці на афіцыйным сайце сталічнай падземкі.

3 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Селфи Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме