https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У гэтым годзе аддзяленні БЧ мноства канцэртных праграм пасвяцілі Дню чыгуначніка


У Год культуры Беларуская чыгунка праводзіць больш за тры с паловай тысячы канцертаў, фестываляў, музычных конкурсаў і творчых вечароў.
Гэта і фестываль тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна», які пройдзе ў Брэсце ў красавіку, і фестываль аўтарскай і бардаўскай песні, і фестываль народнай творчасці «Сузор`е талентаў», запланаваныя на май у Мінску, і фестываль народнай творчасці «Свята харэаграфіі» Карагод», які адбудзецца ў лістападзе ў Гомелі. 

У гэтым годзе аддзяленні БЧ мноства канцэртных праграм пасвяцілі Дню чыгуначніка, а ў конкурсе «Вагонных спраў майстры» свае таленты прадэманструюць работнікі вагонных дэпо Беларускай чыгункі. «Міс майстэрства і зачараванне» выберуць сярод білетных касіраў беларускай магістралі. Аматараў смеху збярэ ў Магілёве ў снежні «Клуб вясёлых чыгуначнікаў», а інтэлектуалы з`едуцца ў Віцебск у лістападзе на конкурс, які будзе праводзіцца сярод моладзевых каманд.

Таксама чыгуначнікі прымуць удзел у розных рэспубліканскіх конкурсах, такіх, як конкурс творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі 2016», у культурна-масавых мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню, якія праводзяцца пад эгідай Мінкультуры, прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой, арганізацый, якія займаюцца культурна-асветніцкай дзейнасцю.

Бліжэйшае грандыёзнае мерапрыемства, якое чакае работнікаў дарогі, 17 сакавіка пройдзе ў Палацы чыгуначнікаў. Гэта ўрачысты вечар, прысвечаны 80-годдзю фізкультурна-спартыўнага руху. У праграме свята цырымонія ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі лепшых спартсменаў усіх аддзяленняў і ветэранаў спорту, а таксама святочны канцэрт. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, а таксама ўсе тыя, хто доўгія гады ўслаўляў дарогу і працягвае дамагацца поспехаў у спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
15 сакавіка 2016
 
Дата публикации:15.03.2016
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
Год культуры Беларуская чыгунка Спорт в Беларуси Фэст культуры День железнодорожника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме