https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развіццё суверэннай краіны немагчыма без добра адпрацаванай сістэмы выдання падручнікаў


Аб гэтым заявіла 1 красавіка міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Развіццё суверэннай краіны немагчыма без высакаякаснай нацыянальнай адукацыі, без добра адпрацаванай сістэмы выдання падручнікаў для агульнаадукацыйнай школы, спецыяльнай і вышэйшай школы. Аб гэтым заявіла 1 красавіка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 65-годдзя выдавецтва "Народная асвета" міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра, беларускіх выдаўцоў чакае вялікая работа па прадаўжэнні стварэння нацыянальнай сістэмы падручнікаў. Тым, хто некалі працаваў у "Народнай асвеце" і працуе сёння, давялося ствараць вялікі складнік сістэмы нацыянальнай адукацыі суверэннай дзяржавы, якую пабудавалі за 20 гадоў беларусы, - нацыянальныя падручнікі.

"Краіна моцная, калі ў ёй з`яднанае, адукаванае грамадства, калі яна рухаецца, абапіраючыся на лепшыя сусветныя дасягненні, калі беражэ і цэніць лепшае, што ў яе ёсць", - сказала Лілія Ананіч.

Яна пераканана, што кніга зможа займаць у адукацыйным працэсе ў сукупнасці з развіццём, укараненнем новых тэхналогій дастойнае месца. Сёння няма дакладнай колькасці выдадзенага "Народнай асветай" за 65 гадоў існавання, але, напэўна, падручнікі выдавецтва былі, ёсць і будуць у кожным доме, у кожнай сям`і, дадала міністр інфармацыі.

Выдавецтва "Народная асвета" створана 1 красавіка 1951 года як вучэбна-педагагічнае выдавецтва. Стварэнне вучэбнай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі - аснова дзейнасці "Народнай асветы".

З кастрычніка 1996 года да гэтага часу выдае кнігі шрыфтам Брайля. У працэсе стварэння навучальных дапаможнікаў выдавецтва актыўна працуе з лепшымі вучонымі і педагогамі рэспублікі.

Пастаянна падтрымлівае зваротную сувязь з установамі адукацыі. Неаднаразова кнігі "Народнай асветы" атрымлівалі ўзнагароды на розных конкурсах. "Буквар" для нацыянальнай школы А.К.Клышкі ўзнагароджаны залатым медалём на Лейпцыгскім кірмашы (1977).

Многія вучэбныя выданні адзначаны дыпломамі рэспубліканскага конкурсу "Мастацтва кнігі" ў намінацыі "Лепшы падручнік года".

1 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2016
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1144
 
Ключевые слова:
"Народная асвета" Суверенитет Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме