https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па Беларусі


Поезд "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця", арганізаваны да 70-гадовага юбілею заснавання Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, адправіўся ў сямідзённае падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі з чыгуначнага вакзала ў Мінску.
Першы прыпынак састаў зробіць вечарам 23 кастрычніка ў Гродне, дзе пасля прыбыцця на чыгуначны вакзал будзе падпісана Дэкларацыя прыхільнасці рэгіёна да Мэт устойлівага развіцця.

У цырымоніі прымуць удзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і прадстаўнікі ААН у Беларусі. У суботу, 24 кастрычніка, удзельнікі "Экспрэса" і губернатар пасадзяць у Каложскім парку Дрэва міру, а потым у Гродне пачнецца марафон мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею.

Шлях па краіне поезд ААН прадоўжыць раніцай 25 кастрычніка.

Вечарам "Экспрэс" будуць сустракаць у Брэсце. Гасціць у Гомелі састаў будзе 27 кастрычніка, у Магілёў прыедзе 28 кастрычніка, а ў Віцебск прыбудзе 29 кастрычніка.

Вяртанне ў беларускую сталіцу запланавана на 30 кастрычніка.

Усяго ініцыятары праекта "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця" запланавалі больш як 250 мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі ўрада, парламентарыі, губернатары, больш як 100 грамадскіх арганізацый, 25 партнёраў з прыватнага сектара, прадстаўнікі больш як 40 пасольстваў, студэнты, журналісты, рэлігійныя лідары ўсіх канфесій, прадстаўнікі слабаабароненых груп насельніцтва.

Да 17 Мэт устойлівага развіцця ААН адносяцца ўстараненне беднасці, ліквідацыя голаду, забеспячэнне добрага здароўя і дабрабыту, якаснай адукацыі, гендарнай роўнасці, доступ да чыстай вады і санітарыі, недарагая і чыстая энергія, дастойная работа і эканамічны рост, індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура, змяншэнне няроўнасці, устойлівыя гарады і населеныя пункты, адказнае спажыванне і вытворчасць, барацьба са змяненнем клімату, захаванне марскіх экасістэм, захаванне экасістэм сушы, мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты, а таксама партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

23 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2015
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1027
 
Ключевые слова:
Экспресс ООН-70 Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме