https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пачаўся чэмпіянат свету па скачках на батуце


З 18 па 21 лістапада ў Баку адбудзецца 35-ы чэмпіянат свету па скачках на батуце і акрабатычнай сцежцы.
У сталіцы Азербайджана выступіць і каманда Беларусі, з якой ужо звязаная сенсацыя. Але аб усім па парадку.

Прадстаўляць Беларусь будзе алімпійскі чэмпіён Токіа — Іван Літвіновіч. Гэты спартсмен не стамляецца радаваць усіх сваімі медалямі. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ў Токіа ён заваяваў «золата» ў камандным заліку і «срэбра» ў індывідуальным. На чэмпіянаце Еўропы 2020 стаў чэмпіёнам кантыненту ў камандным заліку. Мужчынская частка спаборніцтваў абяцае быць цікавай. Кампанію Івану складзе Алег Рабцаў, чэмпіён Еўропы ў камандным заліку, вопытны спартсмен.

На гэтым чэмпіянаце свету на батут вернецца вядомая спартсменка, чэмпіёнка свету-2017, чэмпіёнка Еўропы-2012 Таццяна Пятрэнка. З 2004 і 2016 гадоў яны выступіла на чатырох Алімпійскіх гульнях. У верасні 2019 году яна нарадзіла сына і цяпер вырашыла аднавіць спартыўную кар’еру. На планетарным першынстве ў Баку яна будзе старэйшай удзельніцай.

«Я вярнулася па мностве прычын. Гэта мая любоў да спорту, страсць да руху. Мне вельмі падабаецца тое, што я раблю. Я вялікі аматар гэтага віду спорту. Акрамя таго, я хачу ўбачыць, чаго можна дасягнуць. Калі я займаюся спортам, я адчуваю паўнату жыцця. Для мяне спорт — дзівоснае падарожжа, ён прыносіць у маё жыццё «вау моманты», — адзначыла Таццяна ў інтэрв’ю афіцыйнаму сайту Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі.

У Баку з-за праблем са здароўем не змог адправіцца чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў, у выязным складзе таксама шмат маладых спартсменаў, якія пастараюцца на сусветным форуме праявіць свае лепшыя якасці.

Расклад спаборніцтваў

Чацвер, 18 лістапада

Кваліфікацыя:
11:00 - 19:00 батут, мужчыны
12:00 - 19:00 батут, жанчыны

Пятніца, 19 лістапада

Кваліфікацыя:
12:00 – 15:00 сінхронныя скачкі/акрабатычная дарожка, мужчыны

Камандныя фіналы:
20:30 – 21:05 батут, жанчыны
21:10 – 21:25 батут, мужчыны

Субота, 20 лістапада

Паўфіналы:
15:00 – 16:45 батут, мужчыны і жанчыны

Фіналы:
19:25 – 19:50 сінхронныя скачкі, жанчыны
19:55 – 20:20 сінхронныя скачкі, мужчыны

Нядзеля, 21 лістапада

Фіналы:
16:25 – 16:55 батут, жанчыны
17:00 - 17:30 батут, мужчыны
18:00 – 19:25 каманднае мнагабор`е

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 18 лістапада 2021
 
Дата публикации:18.11.2021
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:355
 
Ключевые слова:
Батут Спорт в Беларуси Чемионат мира Азербайджан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме