У беларускі парламент за студзень паступіла больш за 200 зваротаў грамадзян, якія просяць унесці ў праект закона аб абароне правоў спажыўцоў аб абавязковым размяшчэнні на этыкетках тавараў інфармацыі на рускай і беларускай мовах, паведаміў журналістам кіраўнік парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Сяргей Дарагакупец.
Паводле яго слоў, праект закона ў парламент яшчэ не паступаў, аднак у Палаце прадстаўнікоў лічаць неабходным выслухаць усе зацікаўленыя бакі.
"У нас ёсць людзі, якія ініцыююць гэтае пытанне. У студзені больш за 200 зваротаў у электронным выглядзе да нас паступіла. Але нават тут ёсць цікавыя нюансы: людзі падалі зварот за беларускую мову на этыкетках, але падпісаліся на рускай мове", — сказаў Дарагакупец.
Ён заўважыў, што няхай за беларускую мову на этыкетках выступае і адносна невялікая частка грамадства, у парламенце абавязаны ўлічыць і іх меркаванне і правесці дэтальнае абмеркаванне гэтага пытання.
У той жа час Дарагакупец дадаў, што ў Беларусі абедзве дзяржаўныя мовы маюць роўныя правы, і ніхто не можа прымусіць грамадзяніна выбіраць толькі адну з іх для зносін. Дарагакупец таксама паведаміў, што пакуль праект закона ў парламент не ўнесены.
Ён дадаў, што на сённяшняе абмеркаванне запрошаны не толькі прадстаўнікі бізнесу і рэгулюючага органа, але і міністэрства адукацыі. Гэта неабходна, каб зразумець, ці дастаткова часу ў школе надаецца вывучэнню беларускай мовы.
У гэты ж час начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Беларусі Ірына Барышнікава паведаміла, што гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні кансультатыўнага савета ў міністэрстве, прычым паседжанні праходзілі двойчы.
Па выніках было прынята рашэнне аб тым, што прадастаўленне спажыўцам інфармацыі аб тавары на рускай і беларускай мовах немэтазгодна.
Паводле яе слоў, бізнес заявіў, што сёння гэта несвоечасова. Пры перакладзе на беларускую мову інгрэдыентаў прадукцыі не ўсе словы будуць зразумелыя людзям. Акрамя таго, гэта прывядзе да падаражэння прадукцыі.
Яна паведаміла, што праект закона ўнесены ва ўрад без змяненняў у частцы, якая тычыцца выкарыстання беларускай мовы на этыкетках.
Выступаючы на пасяджэнні круглага стала, Барышнікава заўважыла, што гэтае пытанне тычыцца не толькі этыкетак — гаворка ідзе і пра тое, каб дагаворы на аказанне паслуг, у тым ліку банкаўскія дакументы, шыльды, дакументацыя ў сістэме справаводства і гэтак далей складаліся на рускай і беларускай мове.
"Магчыма, паступова мы да гэтага прыйдзем, але для гэтага трэба як след акунуцца ў гэтую сітуацыю", — сказала яна.

Мінск, 15 лютага 2017
Sputnik
Sputnik