ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы плануе заахвоціць вадзіцеляў, якія далучыліся 22 верасня да глабальнай ініцыятывы "Дзень без аўтамабіля!", садавінным наборам.
"Першым 10 аўтаўладальнікам, якія прыбудуць 22 верасня з 10:30 да 11:00 на ровары да цэнтральнага ўваходу ГЦ "Карона" на вул. Кальварыйскай, 24 (да велапаркоўкі), пры прад`яўленні пасведчання кіроўцы і тэхпашпарта на аўтамабіль будзе ўручаны вітамінізаваны набор з садавіны. Адмова ад выкарыстання асабістых і карпаратыўных аўто паслужыць паляпшэнню гарадской экалогіі і дарожнай сітуацыі, а ініцыятыва ДАІ з падарункам - толькі дадатковы стымул для кіроўцаў", - удакладніла Алена Волчак.
Традыцыя праводзіць Дзень без аўтамабіля нарадзілася ў Францыі 22 верасня 1997 года, затым гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя еўрапейскія краіны. У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Мерапрыемства заклікае звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра.
Звязда, 18 верасня 2016