https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануецца забараніць продаж алкаголю ў парках


Аб гэтым паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.
У Беларусі плануецца абмежаваць рэалізацыю алкагольных напіткаў у культурна-паркавых зонах.

"Падпраграма "Папярэджанне і пераадоленне п`янства і алкагалізму" на 2016-2020 гады ўключае 53 мерапрыемствы. Сярод іх асветныя і заканадаўчыя ініцыятывы, меры па абмежаванні даступнасці алкаголю. Адзін з прыкладаў - абмежаванне рэалізацыі алкаголю і тытуню ў культурных-паркавых зонах", - сказаў Іван Канаразаў.

Таксама будзе прапрацавана пытанне абмежавання рэалізацыі алкаголю паблізу ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту. Упор плануецца зрабіць на прафілактычнай рабоце з мэтавымі групамі (напрыклад, працоўнымі калектывамі, непаўналетнімі, якія спажываюць алкагольныя напіткі).

Галоўны нарколаг краіны таксама адзначыў, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя, якая некалькі гадоў таму назвала Беларусь сярод лідараў па спажыванні алкагольных напіткаў, істотна палепшыла сваё меркаванне пасля праведзенага паўторнага даследавання.

Новай падпраграмай "Папярэджанне і пераадоленне п`янства і алкагалізму" ў рэспубліцы да 2020 года прадугледжваецца забяспечыць змяншэнне смяротнасці ад выпадковых атручэнняў алкаголем, знізіць спажыванне алкаголю на душу насельніцтва ў год да 9,2 л.

5 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2016
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:801
 
Ключевые слова:
Алкоголь Пьянство Общественные заведения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме