https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белкаапсаюз арганізаваў у сельскай мясцовасці 4,4 тыс. куткоў школьніка


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела нехарчовых тавараў упраўлення гандлю Белкаапсаюза Віталь Шкелко.
Белкаапсаюз напярэдадні новага навучальнага года арганізаваў у сельскай мясцовасці работу 4,4 тыс. куткоў школьніка. 

Цяпер школьныя тавары можна купіць у больш як 6 тыс. гандлёвых аб`ектаў сістэмы спажыўкааперацыі ў райцэнтрах і сельскай мясцовасці. У аграгарадках з насельніцтвам больш за тысячу чалавек гандаль таварамі школьнага асартыменту арганізаваны ў спецыялізаваных магазінах (аддзелах) па гандлі нехарчовымі таварамі. У сельскіх населеных пунктах з меншай колькасцю насельніцтва, якое абслугоўваецца, у магазінах адкрыты 4,4 тыс. куткоў школьніка, акрамя таго, у насельніцтва прымаюцца папярэднія заказы на школьныя тавары.

Акрамя таго, напярэдадні новага навучальнага года арганізацыі спажыўкааперацыі правядуць 1 250 выставак-продажаў і 500 школьных базараў.

Для рэалізацыі ў гандлёвай сетцы арганізацыі спажыўкааперацыі на пачатак жніўня атрымалі 50 тыс. адзінак адзення для школьнікаў, 64 тыс. адзінак трыкатажных вырабаў, 54 тыс. пар скуранога абутку. Доля беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці складае 97 працэнтаў.

Адзенне для дзяцей школьнага ўзросту прадстаўлена калекцыямі з тканін рознага сыравінна саставу - напаўшарсцяных, полівіскозных, касцюмных джынсавых тканін, тканіны вельветон на баваўнянай аснове. У калекцыях для дзяўчынак ёсць касцюмы, сарафаны, сукенкі, спадніцы і штаны. Калекцыя абутку для хлопчыкаў школьнага ўзросту налічвае амаль 150 мадэлей, для дзяўчынак-школьніц - каля 100 мадэлей.

Паводле ацэнак спецыялістаў спажыўкааперацыі, арыенціровачныя затраты бацькоў школьнікаў малодшых класаў (швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прылады) у гэтым годзе складуць ад Br1,5 млн да Br5,8 млн.

7 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2015
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1178
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Импортозамещение Школьная ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме