https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раскол у Таварыстве беларускай культуры ў Літве


17 студзеня Таварыства беларускай культуры ў Літве правяло агульны сход, які абраў новы склад Рады, выключыўшы зь яго Хверада Нюньку і трох ягоных палечнікаў. Нюнька зьбіраецца падаваць у суд на сваіх апанэнтаў.
Паводле інфармацыі са сходу, разьмешчанай на сайце, у Таварыстве беларускай культуры ў Літве «апошнім часам склалася крызісная сытуацыя, якая была зьвязаная з тым, што ў арганізацыі ўзьніклі спрэчкі па маёмасьці, якой валодала ТБК».

Ранейшая Рада ТБК падзялілася на дзьве часткі, па 4 чалавекі, і прымаць рашэньні стала немагчыма, такім чынам дзейнасьць арганізацыі была паралізаваная.

17 студзеня на сход ТБК прыйшлі 37 сяброў арганізацыі і 10 гасьцей, распавёў Свабоды удзельнік сходу і сябра Рады Алесь Адамковіч:

Гэта больш за палову сяброў, таму сход мы лічым правамоцным. У выніку было вырашана прыпыніць сяброўства тых сяброў рады, якія не прыйшлі на сход і ніяк не адрэагавалі на яго, — Хведара Нюнькі, Крыстыны Балаховіч, Валера Радзюкевіча, Алеся Трусава. Было вырашана на іх месца абраць новых сяброў.

«Гэта больш за палову сяброў, таму сход мы лічым правамоцным. У выніку было вырашана прыпыніць сяброўства тых сяброў рады, якія не прыйшлі на сход і ніяк не адрэагавалі на яго, — Хведара Нюнькі, Крыстыны Балаховіч, Валера Радзюкевіча, Алеся Трусава. Было вырашана на іх месца абраць новых сяброў. Такім чынам, у новую раду ТБК увайшлі: Васіль Акуневіч (часовы выканаўца абавязкаў старшыні), Мікіта Забуга, Яўген Красоцкі, Вацлаў Гульбіновіч, Ігар Сухарукаў, Мікалай Анцукевіч, Зьміцер Карачун, Даніла Сваяк і я, Алесь Адамковіч».

Хведар Нюнька, які старшынюе ў Таварыстве беларускай культуры Літвы ад яго ўтварэньня — з 4 лютага 1989 году, такім чынам пракамэнтаваў Свабодзе, чаму ён не прыйшоў на сход і не прызнае абраньне новага складу рады:

«Сход гэты незаконны, таму ўдзельнічаць у ім ня мела сэнсу. Ад самага пачатку не выконваецца тое, што прадпісана літоўскімі законамі. Сход незаконны, і абраньне новага складу рады таксама. Будзем зьвяртацца ў суд».

Радыё Свабода, 19 студзеня 2015
 
Дата публикации:19.01.2015
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:1239
 
Ключевые слова:
Литва Вільня Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме