https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект дзяржпраграмы "Беларусы ў свеце" ўнесены на разгляд у Савет Міністраў


Аб гэтым паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў на падагульняючай калегіі ведамства.
Праект дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце" ўнесены на разгляд у Савет Міністраў, на завяршальнай стадыі знаходзіцца таксама работа над законам "Аб беларусах за мяжой".

Паводле слоў міністра, мэтай дакумента з`яўляецца стварэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі і развіццё партнёрскага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сацыяльна-эканамічнай, інфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах.

Міністэрства пастаянна ўмацоўвае культурныя сувязі з суайчыннікамі за мяжой, якіх у розных краінах пражывае больш як 2,5 млн. чалавек. У мінулым годзе прайшлі дзелавыя і творчыя сустрэчы кіраўніцтва Мінкультуры, мастацкіх калектываў краіны з беларусамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі. У 2013 годзе пройдуць чарговы З`езд беларусаў свету і ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў замежжа, расказаў міністр.

12 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2013
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:1159
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Белорусская диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме